Ястрабо́к (Hieracium) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Расліны апушаныя, вышыня 7—170 см. Сцёблы простыя або галінастыя, нярэдка бязлістыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку аранжавыя або пурпуровыя, сабраныя ў кошыкі. Кошыкі адзіночныя або сабраныя ў вілавата-мяцёлчатыя шчыткападобныя або несапраўдна парасоністыя суквецці. Плод — сямянка з чубком.

Арэал і экалогія

Налічвае каля 1000 відаў (на 1974 год), пашыраных у Паўночным паўшар’і і Паўднёвай Амерыцы.

На тэрыторыі Беларусі 23 віды. Найбольш пашыраныя: , лекавая расліна, , , . Растуць на палях, у лясах. Ястрабок — адзін з найбольшых паліморфных родаў: у выніку апаміксіса і гібрыдызацыі ўтварылася да 15 тысяч разнастайных форм.

Літаратура

Спасылкі

Hieracium // The Plant List