Андрэ Мішэль Львоф (; ) — французскі генетык і мікрабіёлаг. Член Французскай АН (1977), Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства. Прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі мікрабіялагічных таварыстваў (1962-70).

Біяграфія Скончыў Парыжскі ўніверсітэт у 1921 годзе. З 1921 года ў Пастэраўскім інстытуце ў Парыжы, з 1959 года прафесар Парыжскага ўніверсітэта, з 1969 года дырэктар Нацыянальнага інстытута даследаванняў раку. Навуковыя працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукцыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разам з А. Гутман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасць ультрафіялетавых прамянёў індуцыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзены ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1965) (разам з Ф. Жакобам і Ж. Мано).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне