Стэфан Майгар Андэрсен (; нар. , , Данія) — дацкі футбаліст, брамнік клуба «Верэбра» і ігрок нацыянальнай зборнай Даніі.
Клубная кар’ера Андэрсан пачаў сваю кар’еру ў дацкіх клубах «Відаўрэ» і «Акадэміск». Затым ва ўзросце 22 гадоў перайшоў у англійскі «Чарльтан Атлетык», аднак не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, Андэрсен у 2007 годзе вярнуўся ў Данію, дзе стаў асноўным брамнікам у родным для сябе клубе «Брондбю», пры гэтым ён у 2008 годзе быў прызнаны найлепшым брамнікам краіны. У жніўні 2011 года адбыўся пераход Андэрсена ў французскі «Эвіян»Brøndby IF sælger Stephan Andersen . Brøndby IF.
Улетку 2013 года Стэфан падпісаў двухгадовы кантракт з «Бетысам». 30 студзеня быў аддадзены ў арэнду ў клуб нідэрландскага вышэйшага дывізіёна «Гоу Эхед Іглс». 19 мая 2014 года было абвешчана, што брамнік вернецца ў Данію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клубам «Капенгаген», які з’яўляецца клятым супернікам яго папярэдняга дацкага клуба «Брондбю»Officielt: Stephan Andersen til FC København. Tipsbladet. Гуляў за «Капенгаген» да лета 2021 года, калі перабраўся ў «Верэбра» з шастога дывізіёна Даніі.
Міжнародная кар’ера Пасля моцных выступаў у клубе «Акадэміск» Андэрсен быў прыцягнуты да складу нацыянальнай зборнай Даніі, дзе ён дэбютаваў у гульні супраць зборнай Іспаніі ў сакавіку 2004 года.
Дасягненні «Брондбю»: Чэмпіён Каралеўскай лігі: 2007 Уладальнік Кубка Даніі: 2008
«Капенгаген»: Чэмпіён Даніі (3): 2016, 2017, 2019 Уладальнік Кубка Даніі (3): 2015, 2016, 2017
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Відаўрэ Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэміск Катэгорыя:Ігракі ФК Чарльтан Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Брондбю Катэгорыя:Ігракі ФК Эвіян Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Гоу Эхед Іглс Катэгорыя:Ігракі ФК Капенгаген