Мікалай Васілевіч Шатэрнік (, вёска Старына, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер , Мінская вобласць — ) — беларускі мовазнавец, краязнавец, педагог.
Біяграфія У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Міншчыне (1914—29). У 1933 скончыў МВПІ. У 1933—34 выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Выступаў у друку з артыкуламі на педагагічныя і метадычныя тэмы. Займаўся краязнаўчай работай і збіраннем жывой народнай лексікі на тэрыторыі былога Ігуменскага павета. У выніку М. Шатэрнік уклаў «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны». Памёр ад сухотаў у 1934 годзе.
Творы Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу