Дзмітрый Зіновіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Лада-Тальяці».

Клубная кар’ера З 2012 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 ліпеня 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нафтанам» (4:0). У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».

Сезон 2015 распачаў у дублі, а ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. Аднак, у ліпені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да кастрычніка. Пасля аднаўлення ад траўмы вярнуў месца ў асноўным складзе.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Дынама». Пачынаў сезон асноўным абаронцам дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года пакінуў «Дынама» і неўзабаве далучыўся да «Белшыны», якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года вярнуўся ў «Мінск». Сезон 2017 пачаў у якасці аднаго з асноўным цэнтральных абаронцаў мінчан. У верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 хутка замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У чэрвені 2019 года вярнуўся ў строй, але з’яўляўся на полі рэдка, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск». Неўзабаве стаў трэніравацца «Іслаччу» і падпісаў кантракт з клубам. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, з ліпені да кастрычніка не з’яўляўся на полі, у лістападзе вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў выніку падпісаў кантракт. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, ў кастрычніку не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Пакінуў клуб у студзені 2024 года. Пасля праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2024 года папоўніў склад «Лады-Тальяці».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19). 17 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Літвы. У студзені 2015 года прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, правёў 5 матчаў. У студзені 2016 года правёў 4 матчы на чарговым Кубку Садружнасці, пасля чаго больш не выклікаўся ў зборную.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Мінск 32 6 2014 Д1 Мінск 2 0 2015 Д1 Мінск 8 0 2016 (1) Д1 Дынама 9 0 2016 (2) Д1 Белшына 11 1 2017 Д1 Мінск 20 2 2018 Д1 Мінск 17 0 2019 Д1 Мінск 4 0 2020 Д1 Мінск 8 0 2021 Д1 Іслач 15 0 2022 Д1 Белшына 21 2 2023 Д1 Дынама 16 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Лада Тальяці