Філіп Вольшайд (; нар. , Вадэрн, Саар, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца.

Кар’ера Клубная Філіп нарадзіўся ў Саары і свае першыя гады правёў правёў у рэгіянальных аматарскіх клубах. У 2008 годзе ігрок быў запрошаны ў клуб «Саарбрукен». За час вытупаў за клуб Філіп выходзіў пераважна на замены, выходзячы ў 30 матчах чэмпіянатуSaarländer Philipp Wollscheid ist der Senkrechtstarter des 1. FC Nürnberg . Saarbrücker Zeitung. Пасля таго, як клуб атрымаў павышэнне ў класе да Рэгіянальнай лігі ў 2009 годзе, Вольшайд вырашыў шукаць новы клуб, якім стаў «Нюрнберг». Філіп падпісаў з баварскім клубам трохгадовы кантракт.

Спачатку Вольшайд гуляў за рэзервовую каманду клубу, але ў сезоне 2010/11 Філіп дэбютаваў за асноўную каманду, выйшайшы на поле ў гульні супраць «Кайзерслаўтэрна». Неўзабаве ён стаў рэгулярным іграком каманды і скончыў сезон, займаючы трэцяе месца сярод усіх абаронцаў Бундэслігі паводле рэйтынгу часопіса «Кікер»1. Bundesliga — Topspieler. kicker.de.

У лістападзе 2011 года ігрок падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам «Баер 04», паводле якога ўлетку 2012 года перайшоў у леверкузенскі клубJewel' Wollscheid to join Leverkusen. UEFA..

У студзені 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Сток Сіці». 21 мая 2015 года абаронца быў выкуплены англійскім клубам у «Баера»«Сток Сити» выкупил у «Байера» защитника Волльшайда by.tribuna.com. 31 жніўня 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Вольфсбурга»«Вольфсбург» арендовал Волльшайда с правом выкупа за 12 млн евро by.tribuna.com. У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт са «Сток Сіці», стаў іграком французскага «Меца». У студзені 2018 года, так і не згуляўшы за «Мец» у Лізе 1, пакінуў каманду.

У снежні 2018 года далучыўся да клуба «Носвендэль-Вадэрн» з рэгіянальнай нямецкай лігі, дзе гуляў да канца сезона 2018/19, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная 29 мая 2013 года Філіп дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора ў горадзе Бока-Рэтун, штат Фларыда.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мец Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург II Катэгорыя:Ігракі ФК Сток Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг II Катэгорыя:Ігракі ФК Саарбрукен