Дане́ц — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 27 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 4 км на захад ад вёскі Казьяны, у басейне ракі Обаль.

Плошча паверхні 0,03 км², даўжыня 0,33 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. Знаходзіцца у лясістым паніжэнні рэльефу. Вакол возера забалочаная пойма. На паўночным захадзе выцякае ручай, які ўпадае ў ручай Рэчыца.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна