І́гар Уладзі́міравіч Ало́ўнікаў (нар. Алоўнікаў унёс прыкметны ўклад у развіццё нацыянальнай музычнай культуры — Прэзідэнт Беларусі, ) — беларускі піяніст, арганіст, педагог. Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і беларускага кампазітара Уладзіміра Алоўнікава. Музычную адукацыю атрымаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (клас заслужанага дзеяча мастацтваў прафесара І. Цвятаевай), Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. Чайкоўскага (клас фартэпіяна прафесара Я. Фліэра і клас аргана прафесара Л. Ройзмана), а таксама ў аспірантуры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас прафесара М. Васкрасенскага).

Канцэртную дзейнасць пачаў у раннім узросце. З поспехам гастраліруе па краіне і за яе межамі. Выступае як з сольнымі фартэпіянным і арганнымі праграмамі, так і ў камерных ансамблях з вядомымі салістамі-інструменталістамі, а таксама з сімфанічным і камерным аркестрамі.

І. Алоўнікаў больш за дваццаць пяць гадоў займаецца педагагічнай дзейнасцю. Праводзіць майстар-класы для маладых піяністаў з Японіі, Тайваня і іншых замежных краін. З 1987 па 1993 год узначальваў кафедру спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; з 1993 года — прафесар акадэміі. Сярод яго вучняў — лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў. Ігар Уладзіміравіч з’яўляецца старшынёй журы міжнародных конкурсаў у Беларусі, уваходзіць у склад журы конкурсаў іншых краін. З 1996 года — віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна (БелЕРТА).

Ігар Алоўнікаў — аўтар шэрагу арганных і фартэпіянных транскрыпцыі твораў І. С. Баха, І. Брамса, С. Рахманінава, П. Чайкоўскага, балетнай і аркестравай музыкі беларускіх кампазітараў.

Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) — за канцэртныя праграмы 1991—1993 гадоў (фартэпіяна). Народны артыст Беларусі (1998).

Крыніцы

Спасылкі Музыка к кинофильмам в фортепианных транскрипциях (на примере творческой деятельности И.  В. Оловникова) // Музыка в кинематографе : история и современность : Научная конференция с международным участием. Москва, 27 и 29 марта 2024 года : тезисы докладов / отв. ред. О. В. Собакина, Д. Г. ­Вирен. — Москва : Государственный институт искусствознания, 2024. — С. 28—29. — ISBN 978-5-98287-216-6. —

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Піяністы XX стагоддзя Катэгорыя:Піяністы XXI стагоддзя Катэгорыя:Арганісты Беларусі