Сэрвач — рака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі.
Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Гідраграфія Выцякае на паўднёвы захад з возера Сэрвач Докшыцкага раёна, упадае ў Вілейскае вадасховішча на паўднёвы ўсход ад вёскі Людвінова Вілейскага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м.
У басейне ракі балота Сэрвач, азёры Станіслаўскае, Арэхавае, Чорнае і інш.
Асноўныя прытокі Справа: Патачанка, Дубенка, Наква, Катлянка. Злева: ручай Сэрвач, рэкі Галядза, Зуйка.
На рацэ
Гарадскія пасёлкі: Крывічы (пры ўпадзенні ракі Наквы). Зоны адпачынку: Вілейка
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Віліі Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна