Міхаіл Уладзіміравіч Анемпадыстаў (, , Беларуская ССР, СССР — , , Беларусь) — беларускі мастак, дызайнер, паэт, культуролаг, мастацтвазнавец.
Сям’я Нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года ў Мінску ў рускай сям’і. Спачатку Міхал з бацькамі жыў у Мінску на бульвары Шаўчэнкі, а пасля сям’я пераехала ў раён Камароўкі. Міхал лічыў Мінск сваім горадам: «Я мянчук. Жылі мы на бульвары Шаўчэнкі, а пасля пераехалі на Камароўку. Так што для мяне Менск, безумоўна, родны горад, які я люблю і нават ведаю»Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 94-99.
Маці Міхала нарадзілася ў Львове, але сваімі каранямі паходзіць з-пад Варонежа, дзе яе дзеда і бабулю раскулачылі пасля Кастрычніцкага перавароту ў Расіі ў 1917 г.: Міхалавага прадзеда саслалі на Салаўкі, а прабабулю і пяць яе дачок (у тым ліку і бабулю Міхала) выселілі ў найбліжэйшы населены пункт каля Варонежа. Бабуля Міхала выйшла замуж за чыгуначніка, з якім у 1945 годзе пераехала на сталае жыхарства ў далучаны да Савецкага Саюза горад Львоў. Маці Міхала працавала на геаграфічным факультэце БДУ ў Мінску.
Бацька Міхала нарадзіўся ў Рагачове, куды сям’я бацькі патрапіла ў час Першай сусветнай вайны, пераехаўшы з Падмаскоўя. 6 верасня 1937 года ў Рагачове дзед Міхала быў арыштаваны супрацоўнікамі ГПУ і расстраляны ў кастрычніку 1937 г., калі бацька Міхала (Уладзімір) быў першакласнікам. Бацька Уладзімір у часы Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Баранавічах, а пасля вайны паступіў у Маскоўскі горны інстытут. Частка Міхалавых рускіх сваякоў (стрыечная бабуля) пераехала ў Польшчу.
Прозвішча «Анемпадыстаў» утворана ад мужчынскага імя «Анемпадыст», якое маецца ў праваслаўных святцах. Па выказванні Міхала, яго «досыць экзатычнае» прозвішча «цяжка кладзецца на вуха», а таму Міхалу прыходзілася чуць ад прачытання іншымі людзьмі нават такія версіі яго прозвішча як «Антыфашыстаў» ці «Апладысмэнтаў», да чаго сам Міхал адносіўся з гумарам і разуменнем.
Яго сапраўднае імя «Міхаіл», але яшчэ ў часы навучання ў мастацкім вучылішчы з падачы сяброў за ім замацаваўся неафіцыйны «польскі» варыянт імя «Міхал» (з націскам на першы склад), бо Міхаіл Аменпадыстаў часта выязджаў за мяжу ў Польшчу да сваякоў (па стрыечнай бабулі), што для савецкага часу было вялікім прэстыжам і «дэфіцытам». З таго часу ён пачаў публічна карыстацца варыянтам «Міхал» (з націскам на другі склад), а не «Міхаіл», хоць не меў этнічна польскіх каранёў.
Жонкай Міхала Анемпадыстава была Алена Георгіеўна ДашкевічПамяці Міхала АнемпадыставаБеларусь развітваецца з Міхалам Анемпадыставым. «Класік! Асоба! Грамадзянін!»КУЛЬТурныя людзі: Міхал Анемпадыстаў.
Выхаванне і адукацыя У дзяцінстве Міхал марыў стаць заолагам альбо біёлагам, вандроўнікам і шукальнікам скарбаў. Добра маляваць пачаў у дзяцінстве — свае першыя малюнкі Міхал размяшчаў у самаробных «энцыклапедыях» пра жывёл: рабіў старонкі з уласна намаляванымі малюскамі, іншымі рознымі жывёламі і асабіста падпісваў.
Рос у рускамоўным асяроддзі, але яшчэ ў школьныя часы захапіўся беларускай мовай і беларускай культурай, чаму ён пачаў надаваць вялікую ўвагу і што пачаў даследваць і пазней развіваць ужо самДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 98—99.. Глебай гэтага была спрыяльная атмасфера ў коле яго знаёмых: адным з лепшых сяброў Міхала быў Андрэй Занеўскі, чый бацька працаваў на факультэце архітэктуры ў Беларускім політэхнічным інстытуце і запрашаў да сябе дамоў беларускіх мастакоў, якія ўжывалі беларускую мову ў гасцях. Спрыялі таксама і падарожжы па беларускай правінцыі, дзе Міхал непасрэдна пазнаёміўся з багатай і цікавай беларускай народнай культурай.
Вучыўся ў дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў (1965—1985) у Мінску, якой кіраваў беларускі жывапісец Васіль СумараўХарэўскі, С. В. Сто твораў XX стагоддзя… С. 324..
У 1979—1983 гг. вучыўся і скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе панавала пэўная свабода і плюралізм, а само вучылішча стала прыкметнай кузняй творчых асоб. На першым курсе яшчэ не вельмі добра ведаў беларускую мову і здаў іспыт па беларускай мове на 3 балы з 5 мажлівых, але на трэцім курсе ўжо чытаў з захапленнем Уладзіміра Караткевіча, а на чацвёртым курсе спецыяльна папрасіў настаўніцу пераздаць іспыт па беларускай мове і пераздаў яго на «пяцёрку». Дыпломная работа ў вучылішчы была па плакату.
Непрацяглы час уваходзіў у склад мінскай нефармальнай маладзёжнай суполкі, якая мела назву «пацыфісты» (неахіпі), і пачаў з таго часу насіць звычайна доўгія валасы. Усе нефармальныя маладзёжныя суполкі аж да распаду СССР знаходзіліся пад пільнай увагай КДБ ці міліцыі, таму за доўгія валасы быў аднойчы схоплены міліцыяй і меў непрыемнасці. Па ўласным прызнанні, Міхал своечасова перастаў цікавіцца «пацыфістамі» (неахіпі), бо там прысутнічалі наркотыкі, і многія юнакі, хто своечасова не выйшаў з суполкі, на жаль, загінулі ад наркотыкаў. У вучылішчы бачыў, які робіцца пераслед з боку міліцыі і дырэктара вучылішча юнакам, што размаўлялі без аніякіх крамольных думак на беларускай мове ў вучылішчы і па-за яго межамі.
Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), уступіўшы ў суполку ў 1982 г. Прывёў Міхала ў суполку Тодар Кашкурэвіч. Пазней Міхал сам прывёў у «Беларускую Майстроўню» сваіх сяброў — Сяргея Харэўскага і Андрэя Лапцёнка (апошнія два з’яўляюцца адзін аднаму стрыечнымі братамі і ім было па 15 год)Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 207., Юлію ЛысковуДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 239.. Міхал Анемпадыстаў вельмі цаніў свой досвед і сувязі, атрыманыя ў «Беларускай Майстроўні». У «Майстроўні» ён, паводле ўласнага сведчання, знайшоў для сябе тое, што цікавіла — магчымасць свабодна дакрануцца да беларускай мовы, гісторыі і культуры і жыць імі. Яму асабліва падабалася слухаць у суполцы даклады і мець мажлівасць размаўляць па-беларуску. Анемпадыстаў адзначае, што ў «Беларускую Майстроўню» (1979—1984) людзей вяла цікавасць моладзі да нацыянальнай культуры, а не нейкі пратэст супраць афіцыйнай улады.
У 1983—1985 гг. праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных сілах СССР. У час службы ў войску ліставаўся са сваімі сябрамі з «Беларускай Майстроўні», асабліва з Сяргеем Харэўскім і Вінцуком Вячоркам: Харэўскі з радасцю паведамляў Міхалу, што ў Мінску партыйныя ўлады зацвердзілі план рэстаўрацыі гістарычнай забудовы цэнтра Мінска — абнавіць і аднавіць усе каталіцкія і ўніяцкія кляштары мінскага Верхняга горада, у Траецкім прадмесці адкрыць музей, цалкам рэстаўраваць Татарскае прадмесцеНічога з плана рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру Мінска не было зроблена..
Аб сваіх густах Міхал выказаўся: «У мяне няма любімага колеру, любімай песні, любімай стравы, таму што мне болей падабаецца разнастайнасць і спалучэнне».
Творчая дзейнасць
Жывапіс і дызайн У першую чаргу Міхал лічыў сябе мастаком, але стаў таксама вядомы як паэт, фатограф, культуролаг і публіцыст.
Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі: пачынаў з плаката, пасля зацікавіўся графікай, а пазней і фатаграфіяй. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выстаўках у Беларусі і за мяжой.
З сакавіка 1987 г. быў членам арт-лабараторыі «Галіна» (нефармальнай мастацкай суполкі) у Мінску, якая сваёй платформай абвясціла «неакрытычны рэалізм як метад, скіраваны на бічаванне застойных з’яў у нашым грамадскім жыцці»Мастацкая суполка «Галіна» .
З 1989 па 1994 г. працаваў мастацкім рэдактарам у беларускім часопісе «Бярозка», дзе рэалізоўваў сябе супольна з такімі талентамі як Адам Глобус, Уладзімір Сіўчыкаў, Ігар Бабкоў, Максім Клімковіч, Алесь Бадак і інш.
З 1997 г. быў членам Беларускага саюза дызайнераў, а з 2011 г. членам яго праўлення.
Быў дызайнерам вядомых лагатыпаў — у тым ліку, лагатыпа беларускай грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!», беларускага рок-фестывалю «Басовішча-2007» і «Басовішча-2008»«Бясконцы рух і васьмёрка як лічба году» — Міхал Анемпадыстаў распрацаваў лягатып Басовішча-2008 і інш. Стварыў серыю анімаваных паштовак «Будзьма з беларускімі святамі», а таксама іншыя серыіМіхал Анемпадыстаў // mogilove.com.
Стаў аўтарам ілюстрацый для кнігі Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (2011) і інш. Аўтар альбомных вокладак для CD-дыскаў гурта «N.R.M.», гурта «Партызанская школа», спевака Зміцера Вайцюшкевіча і інш. Зрабіў беларускамоўны дызайн этыкеткі для маркі гарэлкі і вокладкі для кружэлак.
У 2011 г. дэбютаваў як фатограф, прэзентаваўшы фотавыстаўку «Under Ground»: у фотапрацах засяродзіўся на беларускай гародніны, каб такім спосабам адкрыць глыбейшае вымярэнне беларускай культуры. Выбар сваёй тэматыкі патлумачыў тым, што беларусы, на думку Анемпадыстава, як гародніна, хаваюць цікавыя рэчы ў сабе, не паказваюць іх навонкі — нацыя заглыбленых у сябе людзей: выглядаюць звычайна, а ўнутры фантастычныя — пад запэцканай (ад глебы) кажурой бульбы схавана «залатое сонца»Край у колеры Зямлі. Размова з Міхаілам Анемпадыставым пра сучасную Беларусь ды беларусаў .
Групавыя выстаўкі 1987: выстаўка аб’яднання «Галіна» на Рэспубліканскай выстаўцы плаката (г. Мінск, Беларусь). 15-31 ліпеня — выстаўка аб’яднання «Галіна» у Палацы культуры чыгуначнікаў (г. Мінск, Беларусь)1987 — выстава аб’яднання «Галіна» . Удзельнікі ад аб’яднання «Галіна»: Аляксандр Тарановіч, Андрэй Бялоў, Дзмітрый Ярмілаў, Міхал Анемпадыстаў, Уладзімір Акулаў. 5-20 кастрычніка — выстаўка аб’яднання «Галіна» у Рэспубліканскім Доме работнікаў мастацтва Беларускага тэатральнага аб’яднання (г. Мінск; праспект Леніна, 26)1987 — выстава групы «Галіна» . Удзельнікі ад аб’яднання «Галіна»: Уладзімір Акулаў, Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Бялоў, Аляксандр Пашкевіч, Аляксандр Тарановіч, Дзмітрый Ярмілаў. 1988: выстаўка «Мы» (г. Мінск, Беларусь). 1990: выстаўка «Грюнвальд» (г. Мінск, Беларусь). 1992: выстаўка «Калядная Выстава» (г. Мінск, Беларусь). 2008—2011: выстаўка «Беларускі плакат» (г. Варшава; г. Берлін; г. Дрэздэн; г. Брусель; г. Тулуза; г. Бон). 2010: выстаўка «Рэканструкцыя Перабудовы» (г. Вільнюс, Літва). 2011: выстаўка «Перабудова. Афіша на свабодзе» (г. Морж, Швейцарыя). 2011: выстаўка «Тыдзень Дызайна» (г. Вільнюс, Літва). 2011: выстаўка «Дызайн Дыялог» (г. Мінск, Беларусь; г. Торунь, Польшча). 2011: выстаўка «Беларускі плакат 1961—2011» (г. Мінск, Беларусь).
Персанальныя выстаўкі 1993: выстаўка ў «Pilango Gallery» (г. Берлін, Германія) 1994: выстаўка ў «Teatr NN». (г. Люблін, Польшча) 1994: выстаўка ў «Pilango Gallery» (г. Берлін, Германія). 1994: выстаўка ў «Ratz Fatz Gallery» (г. Берлін, Германія). 1995: выстаўка ў «Horshol» (г. Капенгаген, Данія). 2010: выстаўка ў галерэі «Dzyga» (г. Львоў, Украіна). 2011: 14 кастрычніка — 10 лістапада — выстаўка ў Галерэі Беларускага саюза дызайнераў (г. Мінск, Беларусь)«Under Ground» / фотавыстава Міхала Анемпадыстава. 2012: студзень-люты — фотавыстаўка «Under Ground» у Café Galerie (г. Леверкузен, Германія)В немецком Леверкузене открылась выставка Андрея Щукина и Михаила Анемподистова. 2013: фотавыстаўка «Under Ground» (г. Торунь, Польшча)
Літаратурная творчасць
Пачынаючы з 1990-х гг. Міхал Анемпадыстаў быў адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Пісаў на беларускай мове.