Віталь Марахоўскі (нар. , ) — расійскі футбаліст, абаронца клуба «Арамат» з Атраднай.

Клубная кар’ера Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», але за асноўную каманду чыгуначнікаў так і не згуляў, з 2006 па 2009 аддаваўся ў арэнду ў клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2008 годзе ў некалькіх матчах за іркуцкую «Зорку» замяняў брамніка каманды.

У лютым 2010 года, пакінуўшы «Лакаматыў», падпісаў кантракт з клубам «Дынама» з Мінска. Згуляў у 18 матчах чэмпіянату і прыняў удзел у пяці матчах Лігі Еўропы. Восенню 2010 года пакінуў клуб.

22 снежня 2010 года падпісаў кантракт з бранскім «Дынама», але не замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2012 года гуляў у складзе каманды «Лакаматыў-2». 6 верасня 2012 падпісаў кантракт з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам»Участник еврокубков в составе команды , пакінуў каманду па заканчэнні сезону 2012/13. У сезоне 2013/14 гуляў за «Біёлаг-Новакубанск» і крымскі «Віцязь». Другую палову 2014 года правёў у складзе курскага «Авангарда».

У лютым 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды "Слуцка". Спачатку трывала гуляў у цэнтры абароны случан, але з мая страціў месца ў складзе. У ліпені 2015 года, разарваўшы пагадненне са «Слуцкам», перайшоў у «Віцебск»Виталий Мараховский сменил "Слуцк" на "Витебск". У канцы 2015 і пачатку 2016 быў трывалым іграком асновы, але ў другой палове сезону 2016 страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Віцебск»Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду.

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубамМараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана". У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»Маркович и Мараховский покинули «Нафтан».

У жніўні 2017 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»Мараховский продолжит карьеру в "Белшине". Аднак, ужо з верасня перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў каманду.

З 2018 года выступае ў чэмпіянаце Краснадарскага края за клуб «Арамат» з Атраднай.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Авангард Курск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцязь Крымск Катэгорыя:Ігракі ФК Біёлаг-Новакубанск Катэгорыя:Ігракі ФК Тэкстыльшчык Іванава Катэгорыя:Ігракі ФК Казанка Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бранск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Армавір Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Іркуцк Катэгорыя:Ігракі ФК САЮЗ-Газпрам Катэгорыя:Ігракі ФК СКА Растоў-на-Доне