Нацыянальная статыстычная служба (, ) — служба ў Вялікабрытаніі, у кампетэнцыю якой уваходзіць збор і апрацоўка статыстычнай інфармацыі пра эканоміка-дэмаграфічнае становішча на нацыянальным ці рэгіянальным узроўні. Апроч гэтага ONS сочыць за станам экалогіі, злачыннасці, турызму, дзіцячай школьнай адукацыі і палітычнай сітуацыі.
Служба была заснавана ў 1996 годзе праз зліццё Цэнтральнай статыстычнай службы () і Службы паводле перапісу насельніцтва і грамадскім апытанням (). З 2008 года па законе аб абслугоўванні статыстыкі і рэгістрацыі" служба з’яўляецца неміністэрскай.
У службе працуе каля 3 тысяч супрацоўнікаў. Генеральны дырэктар — Стывен Пенек. Бюджэт за 2009—2010 гг. складаў 206,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Аддзяленні службы размяшчаюцца ў Ньюпарце (непадалёк ад Офіса інтэлектуальнай уласнасці Вялікабрытаніі і Tredegar House), Тычфілдхе і Хэмпшыры. Невялікі офіс знаходзіцца таксама ў Лондане.
Гл. таксама ONS
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1996 годзе Катэгорыя:Статыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Вялікабрытаніі