Роберт Хенры (Хенрай) (; , Цынцынаты — ) — амерыканскі мастак, заснавальнік амерыканскага рэалізму XX ст.

Вучыўся ў Пенсільванскай акадэміі мастацтваў у Філадэльфіі (1885-88), акадэміі Жуліяна і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1888-90). У 1891-95 гадах працаваў у Філадэльфіі, у 1895-99 гадах у Еўропе, пазней у Нью-Ёрку. Член групы «Васьмёрка», заснавальнік рэалістычнай «школы смеццевай скрынкі». Сярод твораў «Хлопчык смяецца» (1907), «Маскарадная сукенка» (1911).

Літаратура

Катэгорыя:Педагогі ЗША Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты ЗША