Адэль ці Адэлаіда Аквітанская (, таксама Адэлаіда дэ Пуацье, паміж 945 і 952—1004) — каралева Францыі ў 987—996 гадах.

Біяграфія Адэлаіда была дачкой Гільёма III Кудлатага, герцага Аквітаніі і графа Пуацье, і Адэлі Нармандскай, дачкі Хрольфа Пешахода (Роберта I), першага герцага Нармандыі. Бацька выкарыстоўваў яе ў якасці закладніцы для перамір’я з Гуга Капетам, хоць той, у адрозненне ад свайго бацькі Гуга Вялікага, ніколі не спрабаваў заваяваць Аквітанію. У 968 годзе Адэлаіда выйшла замуж за Гуга Капета, будучага караля Францыі і заснавальніка дынастыі Капетынгаў. Ад гэтага шлюбу нарадзілася трое дзяцей:

Гізела (каля 969 — каля 1000); муж: Гуга I, граф Панцье і першы сеньёр (шатэлен) Абевіля Роберт II Набожны (972—1031), кароль Францыі, пераемнік Гуга Капета Гедвіга (Эдвіга) (каля 974 — пасля 1013); муж: Рэнье IV, граф Генегау (Эно)

Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XI стагоддзя Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Французскія герцагіні Катэгорыя:Рамнульфіды Катэгорыя:Постаці французскай гісторыі