Інтэрферо́н — бялок, што ўтвараецца ў клетках арганізмаў млекакормячых і птушак пры вірусных інфекцыях. З'яўляецца неспецыфічным фактарам супрацьвіруснага імунітэту. Малекулярная маса 25000—110000.

Асаблівасці інтэрферону: высокая відавая спецыфічнасць (напрыклад, інтэрферон з клетак курэй актыўны толькі ў клетках курэй) адсутнасць віруснай спецыфічнасці (адзін і той жа інтэрферон прыгнечвае размнажэнне розных вірусаў).

Утварэнне інтэрферону кадзіруецца геномам клеткі, можа індуцыравацца бактэрыямі і інш.

Выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння вірусных хвароб. Найбольшы эфект пры прафілактычным ужыванні (здольны індуцыраваць утварэнне ўласнага інтэрферону ў арганізме).

Літаратура

Катэгорыя:Бялкі Катэгорыя:Імунная сістэма