Графства Кефалініі і Закінфа або Пфальцграфства існавала з 1185 па 1479 год і ўваходзіла ў склад Сіцылійскага каралеўства. Кефалінія і Закінф дасталіся сіцылійцам пасля вайны з Візантыйскай імперыяй, і былі аддадзены Вільгельмам II свайму адміралу Маргарыту з Брындзізі.
Пасля яго графствам кіравала дынастыя Арсіні, але ў 1325 годзе кантроль над астравамі перайшоў да дынастыі Анжу. Толькі ў 1357 годзе графства перайшло да сям'і Тока, якое кіравала ім аж да 1479 годзе. Пасля гэтага Закінф патрапіў пад уладу Венецыі, а Кефалінія 21 год была акупавана туркамі.
Гісторыя Пачатак заваявання астравоў Закінф, Ітака і Кефалінія звязваюць з піратам і адміралам Каралеўства Сіцылія Маргарытам Брындзізскім, вядомым па хроніках канца XII стагоддзя. Гэтыя ўладанні ён атрымаў ад караля Вільгельма II за актыўны ўдзел у вайне з кіраўнікамі Візантыі Андронікам I і Ісакам II у 1185 годзе.
У 1195 годзе ўладанні дасталіся Матфею Арсіні, які ажаніўся з дачкой Маргарыта. Для захавання свайго статусу ён пераўтварыў графства ў пфальцграфства ў 1207 годзе, а затым 1209 годзе ён прыбыў Венецыянскую рэспубліку і стаў грамадзянінам Венецыі, у 1216 годзе ён стаў папскім васалам, у 1236 годзе ён стаў васалам Ахайскага княства Тым часам праваслаўнае епіскапства на астравах было скасавана, і рэлігійная ўлада дасталася лацінянам, паралельна пачалося ўкараненне феадальнай сістэмы. Рыкарда I у 1264 заснаваў каталіцкае біскупства Кефалініі, сам востраў у далейшым стаў прыстанкам для піратаў. thumb|left|Графства Кефалініі і Закінфа ў 1278 годзе У пачатку XIV стагоддзі сям'я Арсіні зацвердзілася і ў Эпірскім царстве, у далейшым яны не адмаўляліся ад прыняцця праваслаўя і жаніцьбы на прадстаўніцах мясцовай і візантыйскай знаці. Пасля гібелі Іаана II Арсіні ў 1335 годзе, астравы былі акупаваны Неапалітанскім каралеўствам, дынастыя Анжу, якая кіравала ім валодала тытулам князёў Ахаі. Іх кіраванне доўжылася да 1357 года, калі Роберт Тарэнцкі перадаў графскі тытул губернатару Корфу Леанарда I Тока ў якасці ўзнагароды за дапамогу ў вызваленні з венгерскага палону ў 1352 годзе.
Леанарда пазней паспеў узяць кантроль над востравам Лефкас і эпірскім портам ВойніцаKazhdan (1990), p. 2090Miller (1908), p. 292Fine (1994), p. 354. Яго сын Карла I аднавіў экспансію ў Эпір, дзе заваяваў гарады Яніна (1411) і Арта (1416), атрымаўшы ад імператара Візантыі Мануіла II тытул дэспата. Таксама ён прэтэндаваў на гарады Карынф і Мегара, а таксама валодаў часткай Эліды з 1402 да 1427 года, але пасля разгрому ў бітве каля Эхінадаў быў вымушаны адмовіцца ад гэтых прэтэнзій.
Дынастыя паводле «Хроніцы Тока» спрабавала заручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва, не перашкаджаючы развіццю «проній», пры Леанарда III быў адноўлены праваслаўны епіскапскі прастол у Кефалініі.
Разам з тым Тока не вытрымалі нападаў асманскіх туркаў, якія з 1449 года мэтанакіравана выцяснялі іх з Эпіра, а ў 1479 годзе захапілі і астатнія тры астравы. У далейшым Закінф, Ітака і Кефалінія былі захоплены ўжо Венецыяй у 1484 і 1500 гадах.
Пфальцграфы Кефалініі і Закінфа Маргарыт з Брындзізі
Дынастыя Арсіні Матфей I Арсіні, 1195—1238 Матфей II Арсіні, 1238—1259 Рыкарда I Арсіні, 1259—1304 Іаан I Арсіні, 1304—1317 Мікалай Арсіні, 1317—1323 Іаан II Арсіні, 1323—1325
Анжу Іаан Гравінскі, 1325—1336 Роберт Тарэнцкі, 1336—1357
Дом Тока Леанарда I Тока, 1357—1376 Карла I Тока, 1376—1429 Карла II Тока, 1429—1448 Леанарда III Тока, 1448—1479
Крыніцы
Спасылкі
(en francés) Venance Grumel Traité d'Études Byzantines Volume I «La Chronologie» P.U.F Paris 1958: Chapitre XVII «Comtes palatins de Céphalonie, ducs de Leucade et de Zante» p. 409.
Катэгорыя:Графы Кефалініі і Закінфа Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грэцыі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Турцыі