Няманя Човіч (; нар. , , Сербія) — сербскі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Хэнань» з Чжэнчжоу.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру, гуляючы ў ніжэйшых лігах Сербіі. У 2010 годзе апынуўся ў складзе прымаверы італьянскай «Пармы», але так і не дасягнуў асновы клуба. Улетку 2011 года стаў іграком клуба сербскай Суперлігі «Вайводзіна», але ўжо праз месяц перабраўся ў «Спартак Злацібар Вода», дзе гуляў на працягу двух гадоў.
У другой палове 2013 года выступаў за «Доньі Срэм». Першую палову 2014 года правёў у Казахстане, гуляючы за «Спартак» з Семея. Пасля вярнуўся ў «Пролетар», гуляў з ім у Першай лізе Сербіі.
У лютым 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Неманья Чович стал игроком "Шахтера", Джурабаев и Мартынюк близки к подписанию контрактов. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, нярэдка і ў стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове. У лістападзе 2015 года стала вядома, што «Шахцёр» не будзе падаўжаць кантракт з сербам, і той пакінуў клубФутбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский "Шахтер".
У сакавіку 2016 года вярнуўся ў «Пролетар». Згуляў за клуб чатыры матчы, пасля чаго зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»"Минск" заключил контракт с Неманьей Човичем. Здолеў замацавацца ў аснове мінчан, з 8 галамі ў чэмпіянаце стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У лістападзе 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»Футбол. Неманья Чович и Сергей Макаров покинули "Минск".
У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Ламія» з другога дывізіёна ГрэцыіЧович не вернется в «Минск», форвард подписал контракт с «Ламией». Аднак, ужо ў сакавіку разарваў кантракт і неўзабаве зноў далучыўся да «Мінска»"Минск" заявил Неманью Човича. У першай палове сезона 2017 гуляў нерэгулярна, шмат прапускаючы з-за траўм, але пазней стаў трывалым іграком асновы. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў камандуНеманья Чович покинул "Минск".
У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Пролетара». У ліпені 2019 года перайшоў у «Вайводзіну», з якой выйграў Кубак Сербіі. У красавіку 2022 года перабраўся ў кітайскі клуб «Куньшань», якому па выніках сезона 2022 дапамог перамагчы ў Першай лізе, а сам стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сакавіку 2023 года «Куньшань» спыніў існаванне, і ў красавіку нападнік перабраўся ў «Хэнань».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Сербіі.
25 студзеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Дамініканскай Рэспублікі (0:0).
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі: 2020 Уладальнік Кубка Сербіі: 2020 Пераможца Першай лігі Кітая: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Доньі Срэм Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Семей Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ламія Катэгорыя:Ігракі ФК Куньшань Катэгорыя:Ігракі ФК Хэнань