Уша́ — рака ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах Беларусі, левы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 780 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. На рацэ знаходзяцца Аляхновічы, Краснае, Маладзечна.
Назва Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія Пачынаецца на паўночны захад ад в. Будраўшчына Валожынскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Вілію за 1,8 км на паўночны захад ад в. Шыкава. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэднім цячэнні невыразная, у ніжнім — скрынкападобная. Пойма шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй г. Маладзечна 4—5 км, перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае.
Асноўныя прытокі: Вярэдаўка, Цна (справа), Пісараўка, Тур’я, Чорная, Нявежа, Гадзея (злева).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Віліі Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна