Джэймс Мак-Клейн (; нар. , , Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца валійскага клуба «Рэксем» і нацыянальнай зборнай Ірландыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі, аднак абвясціў аб сваім жаданні выступаць за нацыянальную зборную Ірландыі.
Клубная ар’ера
«Дэры Сіці» Джэймс пачаў кар’еру ў клубе свайго роднага горада Дэры, «Дэры Сіці»Derry sign up first four players. BBC Sport. Галоўны трэнер «Дэры Сіці» Стывен Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на перспектыву»Everton FC eyeing move for talented young Irishman James McClean. Liverpool Echo.
«Сандэрленд» 9 жніўня 2011 года Мак-Клейн перайшоў у англійскі «Сандэрленд» за 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клубам трохгадовы кантрактDerry winger James McClean completes Sunderland move. BBC Sport. Пасля падпісання кантракта з іграком, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыццё на будучыню»Steve Bruce: James McClean is worth a risk. Evening Chronicle, а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзервовы склад. Мак-Клейн добра сябе праявіў у матчах рэзервістаў, у прыватнасці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 снежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкберн Роверс», у якім «Сандэрленд» атрымаў перамогу з лікам 2:1Sunderland 2-1 Blackburn. BBC Sport. 3 студзеня 2012 года забіў свой першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уіган Атлетык».
«Уіган Атлетык» 8 жніўня 2013 года Мак-Клейн падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Чэмпіёншыпа «Уіган Атлетык»McClean decomes tenth summer signing. Wigan Athletic FC.. Праз тры дні дэбютаваў за новую каманду ў матчы Кубка лігі супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (0:2). Свой першы гол за «Уіган» забіў 26 студзеня 2014 года, калі ў матчы Куба Англіі дапамог перамагчы «Крыстал Пэлас» з лікам 2:1.
«Вест Бромвіч Альбіён» Па выніках сезона 2014/15 «Уіган» вылецеў у Першы дывізіён Футбольнай лігі, і Мак-Клейн 22 чэрвеня 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён».
«Сток Сіці» У ліпені 2018 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Сток Сіці», які заплаціў за трансфер 5 млн фунтаў«Сток Сити» объявил о переходе Макклейна за 6 млн фунтов. by.tribuna.com..
Вяртанне ва «Уіган Атлетык» У жніўні 2021 года вярнуўся ва «Уіган Атлетык», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Чэмпіёншып.
«Рэксем» У жніўні 2023 года перайшоў у «Рэксем».
Міжнародная кар’ера Джэймс згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі. 26 ліпеня 2011 года ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай ІрландыіNorthern Ireland recall Rangers' David Healy for Faroe Islands game. The Guardian, аднак Мак-Клейн адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірландыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную ІрландыіJames McClean switches from N Ireland to Republic. BBC Sport. 29 лютага 2012 года дэбютаваў за зборную Ірландыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:Футбалісты Ірландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інстытут Катэгорыя:Ігракі ФК Дэры Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Уіган Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Сток Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Рэксем