Эфе́дра, хвойнік (Ephedra) — род голанасенных раслін манатыпнага сямейства .
Апісанне
Вечназялёныя галінастыя прамастойныя ці ліянападобныя кусты вышынёй да 8 м з членістымі прутападобнымі парасткамі і галінкамі, радзей невялікія дрэвы. Маладыя галіны прутападобныя, зялёныя, фотасінтэзуючыя. Лісце супраціўнае або ў кальчаках, рэдукаванае ў лускі, рана ападае. Стробілы раздзельнаполыя (амаль заўсёды расліны аднадомныя), сабраныя па 3—4 у пазухах сцябловага лісця. Мужчынскія (мікрастробілы) складаюцца з восі і некалькіх пар крыючых лісцеў, у пазухах якіх размешчаны пыльнікі (мікрасінангіі) на кароткіх ножках. Жаночыя (мегастробілы) складаюцца з аднаго семязачатка, акружанага мясістым покрывам, які пасля апладнення разрастаецца і робіцца сакавітым. Плод — несапраўдная ягада аранжавага, чырвонага або жоўтага колеру.
Пашырэнне Налічваецца каля 40 відаў, пашыраных у пустынных, паўпустынных, стэпавых раёнах і рэдкалессях Еўразіі (у т.л. Паўднёвая Еўропа і Міжземнамор'е, Каўказ, Цэнтральная і Паўднёвая Азія, Паўднёвая Сібір, Далёкі Усход), Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на камяністых і стэпавы схілах, пясках, у камяністых стэпях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны від .
Выкарыстанне Шэраг відаў утрымліваюць алкалоіды, якія ыкарыстоўваюцца ў медыцыне. З асобных відаў эфедры атрымліваюць эфедрын.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Хвойник // Справочник растений Хвойник. Ядовитое растение // BioFile.ru
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі