«Порту» () — партугальскі футбольны клуб з горада Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 19-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі і 23-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЕФА (2003), пераможца Лігі Еўропы (2011). Клуб быў заснаваны 28 верасня 1893 годаRab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol. ISBN 978-85-7734-002-6., з’яўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часцяком называюць «цмокамі».

«Порту» з’яўляецца другім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў. Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бенфікі». Акрамя таго, клуб мае рэкордную серыю з пяці перамог запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клуб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае і значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клуб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1986/87, Міжкантынентальны кубак 1987, Суперкубак УЕФА 1987, стаўшы такім чынам адным з нешматлікіх клубаў у свеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова і адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЕФА 2003, Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2003/2004, Міжкантынентальны кубак 2004, Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011.

«Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў Прымейра-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бенфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёна партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў расфарміраванай G-14, а таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.

Стадыён

Хатнія матчы клуб праводзіць на «Эштадыу ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клубнага стадыёна, «Эштадыу даш Анташ», і як месца для правядзення матчаў чэмпіянату Еўропы 2004. Стадыён мае ўмяшчальнасць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы з’яўляюцца сядзячымі. Назва стадыёна паходзіць ад прысутнасці дракона на гербе горада Порту ў часы існавання манархіі.

Спланаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду і пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн еўра, з якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзве спонсарскія назвы. Гасцявы сектар на стадыёне размяшчаецца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клуба месцяцца на паўднёвай трыбуне.

У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульты-спартыўнай арэны каля стадыёна, для іншых кантраляваных клубам спартыўных каманд, як каманды па гандболе і баскетболе, якія з’яўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая з’яўляецца адной з найлепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім свеце.

Музей Футбольны клуб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафеяў у экспазіцыі свайго музея, які размяшчаецца ў межах стадыёна. Музей яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плануецца яго адкрыццё.

Склад Станам на люты 2024 года.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Порту