Юрый Уладзіміравіч Жаўноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2015). У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе санкт-пецярбургскага «Зеніта».

Кар’ера

Клубная Выхаванец добрушскай ДЮСШ-2, пазней вычыўся ў мінскім Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР). Гуляў за РВАР у Другой лізе, з гэтага клуба трапіў у сістэму барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2002 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан. У матчы Кубка УЕФА 2001/02 супраць тбіліскага «Дынама» забіў гол ударам са сваёй штрафной пляцоўкі.

У 2005 перайшоў у клуб «Масква», дзе некаторы час разам з Антонам Амельчанкам і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў. Неўзабаве здолеў замацавацца ў якасці асноўнага брамніка маскоўскага клуба, часам выводзіў каманду на поле ў якасці капітана.

Пасля расфарміравання «Масквы» ў лютым 2010 года падпісаў кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам». У «Зеніце» быў другім брамнікам пасля Вячаслава Малафеева, з’яўляўся на полі пераважна ў выпадках яго траўм. Тым не менш, разам з «Зенітам» двойчы стаў чэмпіёнам Расіі.

У сакавіку 2013 атрымаў траўму і перастаў трапляць у склад «Зеніта». Пасля набыцця пецярбургскім клубам маладога брамніка Юрыя Ладыгіна Жаўноў ужо не меў шанцаў трапіць у асноўны склад, і ў кастрычніку 2013 года пакінуў «Зеніт». Застаўшуюся частку сезону 2013/14 правёў без клуба, аднаўляючыся ад траўмы.

У ліпені 2014 падпісаў кантракт з маскоўскім «Тарпеда», якое вярнулася ў Прэм’ер-лігу. Трывала гуляў у аснове маскоўскага клуба, але не здолеў выратаваць яго ад вылету з элітнага дівізіёна.

У чэрвені 2015 года стаў трэніравацца разам з екацярынбургкім «Уралам», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. 30 чэрвеня падпісаў кантракт з клубамЮрий Жевнов заключил контракт с «Уралом». У першай палове сезону 2015/16 быў асноўным брамнікам «Урала», а са студзеня 2016 года праз праблемы са здароўем не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года пакінуў «Урал»Мартынович и Жевнов покинули «Урал».

Міжнародная Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004, быў там асноўным брамнікам.

У 2003—2015 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. З цягам часу стаў асноўным брамнікам зборнай, у 2010—2012 гадах быў яе капітанам.

Трэнерская Пасля зыходу з «Урала», так і неаднавіўшыся ад траўмы, завяршыў кар’еру і пачаў вучобу на трэнера. У 2017 годзе пачаў працаваць юнацкім трэнерам у Акадэміі БФФЮрий Жевнов: «Когда БАТЭ называют фаворитом, тогда возникают проблемы».

У верасні 2017 года далучыўся да штабу галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі. У верасні 2018 года зноў апынуўся ў «Зеніце», дзе стаў памочнікам трэнера брамнікаў Міхаіла Бірукова.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000, 2003, 2004 Чэмпіён Беларусі: 2002 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001 Уладальнік Кубка Расіі: 2010 Чэмпіён Расіі: 2010, 2011/12 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2011 Срэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2012/13 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2003, 2004 Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў Найлепшы футбаліст Беларусі: 2010

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Масква Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі