Джозеф Крыстафер Ледлі (; нар. , , Уэльс) — валійскі футбаліст, гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы ці левага вінгера. Ігрок нацыянальнай зборнай Уэльса (2006—2018).
Клубная кар’ера Джо з дзяцінства з’яўляўся прыхільнікам клуба са свайго роднага горада, «Кардыф Сіці». Ва ўзросце дзевяці гадоў Ледлі быў залічаны ў акадэмію «ластавак». Прайшоўшы ўсе моладзевыя каманды «Кардыф Сіці», 1 верасня 2004 года малады паўабаронца падпісаў з клубам свой першы прафесійны кантракт. Дэбют Ледлі ў першым складзе «ластавак» адбыўся ўжо 21 верасня — у той дзень супернікам «Сіці» быў «Мілтан Кінс Донс». З цягам часу Джо стаў сапраўдным лідарам клуба, аб чым сведчыць той факт, што некалькі разоў заўзятары абіралі Ледлі лепшым іграком клуба за сезон.
Па заканчэнні сезона 2009/10 кантракт Джо з «Сіці» скончыўся, і ён стаў вольным агентам. У прэсе магчымымі новымі працадаўцамі паўабаронцы называлі англійскія «Вест Бромвіч Альбіён» і «Сток Сіці», а таксама італьянскую «Рому»Tonge twist in Led hunt The SunCardiff's Joe Ledley will travel to AS Roma for talks. BBC Sport. Аднак 12 ліпеня 2010 года Ледлі перабраўся ў Шатландыю, дзе падпісаў 4-гадовы кантракт з глазгаўскім «Сэлтыкам»Joe Ledley completes Celtic move. South Wales Echo.
Дэбют валійца ў першым складзе «кельтаў» адбыўся 28 ліпеня 2010 года, калі ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «бела-зялёныя» сустракаліся з партугальскай «Брагай».
31 студзеня 2014 года Ледлі далучыўся да «Крыстал Пэлас» за 750 тысяч фунтаў, падпісаўшы кантракт на тры з паловай гадыLedley Joins Palace . Crystal Palace FC.. Ён забіў у сваім дэбютным матчы супраць «Вест Бромвіча» галавой адправіўшы мяч у браму суперніка пасля падачы вуглавога. «Крыстал» такім чынам атрымаў перамогу з лікам 3:1. Улетку 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крыстал Пэлас».
У верасні 2017 года падпісаў паўгадовы кантракт з клубам «Дэрбі Каўнці», у лістападзе таго ж года падоўжыў яго да канца сезона 2018/19. У студзені 2019 года датэрмінова разарваў пагадненне з «Дэрбі Каўнці».
У лютым 2020 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Ньюкасл Джэтс». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Ньюпарт Каўнці», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У лістападзе 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Міжнародная кар’ера Дэбют паўабаронцы ў зборнай Уэльса адбыўся 7 верасня 2005 года, калі «цмокі» ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2006 года сустракаліся супраць зборнай Польшчы.
Дасягненні Сэлтык Чэмпіён Шатландыі (2): 2012, 2013 Уладальнік Кубка Шатландыі (2): 2011, 2013
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Уэльса Катэгорыя:Ігракі зборнай Уэльса па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кардыф Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Дэрбі Каўнці Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Джэтс Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюпарт Каўнці