Іван Іванавіч Ліштван (, вёска Вялікая Дайнава, Валожынскі раён — ) — беларускі вучоны ў галіне фізіка-хіміі торфу і калоіднай хіміі. Акадэмік АН Беларусі (1980), замежны член Польскай акадэміі навук, доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1961 года працаваў у . У 1973—1987 гг. — дырэктар Інстытута торфу АН Беларусі, загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі торфу. З 1990 года — дырэктар Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі. У 1987—1992 гг. — віцэ-прэзідэнт, з 1992 года — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН Беларусі. Быў навуковым каардынатарам дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў «Прыродакарыстанне» (1990—1995), «Бiясферна-сумяшчальныя тэхналогіі» (1996—2000)Біяграфія на сайце ЦНБ НАН РББіяграфія на сайце НАНБЧасткова біяграфія акадэміка Ліштвана выкладзена ў вершы яго калегі У. Смялоўскага Академику Лиштвану И. И. («Ностальгия», Мн.: «Юнипак», 2005. — С. 122—126).
Асноўныя манаграфіі «Асноўныя ўласцівасці торфу i метады іх вызначэння» (Мінск, 1975), «Фізіка-хімічная механіка гумінавых рэчываў» (Мінск, 1976), «Фізіка-хімічныя асновы тэхналогіі тарфяной вытворчасці» (Мінск, 1983), «Фізічныя ўласцівасці торфу і тарфяных залежаў» (Мінск, 1985), «Фізічныя працэсы ў тарфяных залежах» (Мінск, 1989), «Фізіка-хімія торфу» (Масква, 1989), «Масаперанос у прыродных дысперсных сістэмах» (Мінск, 1992). Дзве з гэтых манаграфій перакладзены на кітайскую мову. Ім напісаны раздзелы ў кнігах «Торф у народнай гаспадарцы» (Масква, 1988), «Сусветныя рэсурсы торфу» (Фінляндыя, 1996).
Узнагароды і прэміі Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1982), ордэнам Францыска Скарыны (1998), медалём «За працоўныя заслугі» (2009).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Дыягностыка стану прыроднага асяроддзя на аснове аэракасмічных, лідарных, наземных і хіміка-аналітычных метадаў і сродкаў: даследаванні, распрацоўкі, укараненне».
Літаратура — С. 202.
Спасылкі Іван Іванавіч Ліштван у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС