Ба́йка Шлейхера — назва, пад якою вядомы літаратурны твор, азагалоўлены як «авечка і коні» (avis akvāsas ka). Літаратурны твор складзены ў 1868 годзе нямецкім лінгвістам Аўгустам Шлейхерам (ад якога і атрымала назву), які дадзеным творам намагаўся прадэманстраваць мажлівасці тагачаснага мовазнаўства па рэканструкцыі незасведчаных моў-продкаў. Першапачатковая байка напісаная на праіндаеўрапейскай мове — мове, у выніку распаду якой утварылася большасць моў сучаснай Еўропы (праславянская, прагерманская, лаціна, старажытнагрэчаская, армянская і да т.п.), а таксама вялікая колькасць моў Пярэдняй і Паўднёвай Азіі (у прыватнасці, іранскія і індаарыйскія).

Асноўная мэта байкі — дэманстрацыя мажлівага выгляду мовы, якая дала пачатак усім мовам індаеўрапейскай сям’і, але разам з тым не была засведчана. З цягам часу выгляд словаў у байцы змяняўся ў залежнасці ад прагрэсу лінгвістычных даследаванняў і навуковых поглядаў асобных мовазнаўцаў з прычыны больш чым стогадовага развіцця сучаснай індаеўрапеістыкі і агульных прынцыпаў параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Акрамя праіндаеўрапейскай мовы, байка можа складацца на мовах, што ўзніклі ў выніку непасрэднага распаду праіндаеўрапейскай мовы і пазней сталі продкамі сучасных (напрыклад, пракельцкая, прагерманская, праславянская і да т.п.).

Першы перагляд шляйхеравага варыянту гучання байкі склаў нямецкі індаеўрапеіст Герман Хірт (выд. 1939), над другой рэдакцыяй працавалі амерыканскі і чэшскі лінгвісты Уілфрэд Леман і Ладзіслаў Згуста (выд. 1979). Іншай грунтоўнай перапрацоўкай варыянту байкі можна лічыць тэкст, складзены амерыканскім індаеўрапеістам і спецыялістам па тахарскіх мовах Дугласам Адамсам, і апублікаваны ў выданні Энцыклапедыя індаеўрапейскай культурыEncyclopedia of Indo-European Culture (1997:501). Адны з апошніх рэдакцый выходзілі ў цяперашнія часы, у прыватнасці, варыянт паводле індаеўрапеіста і спецыяліста па балтыйскіх і славянскіх мовах Фрэдэрыка Кортланта (выд. 2007).

Асноўныя адрозненні Адрозненні ў выглядзе байкі перш за ўсё палягаюць у мовазнаўчых метадах, ужываных рознымі лінгвістамі, што прыводзіць да рознага выгляду рэканструяваных лексемаў праіндаеўрапейскай мовы, а таксама ў сімвалах, якія пазначаюць тую ці іншую фанему (напрыклад, нескладовае u можа пазначацца як w або u̯). На ўзор рэканструкцыяў іншых незасведчаных моў, разыходжанні ў аўтарскіх варыянтах рэканструкцыі таксама выкліканыя рознымі поглядамі на фаналагічны і марфалагічны лад праіндаеўрапейскай мовы.

Так, варыянт байкі паводле Шлейхера ў пэўнай ступені набліжаны да санскрыта, у якасці толькі другаснага крытэру разгледжаны вакалізм o/e.

У наступнай рэканструкцыі паводле Хірта ў якасці рысаў, наяўных у праіндаеўрапейскай мове, пачынаюць разглядацца вакалізм o/e, складовыя зычныя, лябіявелярныя, а таксама палаталізаваныя велярныя зычныя. Леман і Згуста ўвялі некалькі лексемаў, якія, на іх погляд, павінныя былі існаваць у праіндаеўрапейскай мове (напрыклад, адносны займеннік kʷesjo і назоўнік nēr «чалавек»), а таксама ў некаторай меры прынялі г.зв. ларынгальную тэорыю (тэорыя, згодна з якой у праіндаеўрапейскай мове існаваў асаблівы рад гартанных зычных, якія ў пазнейшых індаеўрапейскіх перайшлі ў галосныя) — прысутнічае літара h, якая пазначае адзіны (на думку даследчыкаў) праіндаеўрапейскі ларынгал. Дуглас Адамс стаў першым мовазнаўцам, які ў поўнай меры прыняў ларынгальную тэорыю і, як вынікае з тэксту, лічыў мэтазгодным існаванне ў праіндаеўрапейскай мове чатырох ларынгалаў, з-за чаго ў праіндаеўрапейскай мове паводле Адамса адсутнічае ā.

Згодна з Кортлантам тэкст байкі зазнае значныя фаналагічныя змены. Так, для рэканструкцыі праіндаеўрапейскай мовы даследчык ужываў глотальную тэорыю (тэорыя, згодна з якой у праіндаеўрапейскай мове існавалі тры шэрагі змычных зычных, не захаваныя ў сучасных індаеўрапейскіх), зычныя для якой паводле Кортланта ўказваюцца як спалучэнні тыпу літара для зычнага + апостраф (напрыклад, t’). Кортлант лічыў сапраўдным адсутнасць прыдыхальных звонкіх выбухных (напрыклад, bʰ). Зведвае большы прагрэс ларынгальная тэорыя: умоўныя знакі для таго ці іншага этымалагічна адпаведнага ларынгалу замяняюцца пазначэннямі канкрэтных ларынгальных зычных (напрыклад, замест h1 — ʔ, глотальны выбухны; h2 — ʕ, фарынгальны фрыкатыў; h3 — ʕʷ, агублены фарынгальны фрыкатыў). Таксама, у параўнанні з іншымі лінгвістамі, зменены погляд адносна лёсу аблаўта ў многіх дзеяслоўных і назоўных формах.

Тэкст

А. Шлейхер Рэканструкцыя паводле Аўгуста Шлейхера, 1868 г.

Avis akvāsas ka

Avis, jasmin varnā na ā ast, dadarka akvams, tam, vāgham garum vaghantam, tam, bhāram magham, tam, manum āku bharantam. Avis akvabhjams ā vavakat: kard aghnutai mai vidanti manum akvams agantam. Akvāsas ā vavakant: krudhi avai, kard aghnutai vividvant-svas: manus patis: varnām avisāms karnauti svabhjam gharmam vastram avibhjams ka varnā na asti. Tat kukruvants avis agram ā bhugat.

Нямецкі пераклад:

Аўтарскі пераклад байкі.

[Das] schaf und [die] rosse

[Ein] schaf, [auf] welchem wolle nicht war (ein geschorenes schaf) sah rosse, das [einen] schweren wagen fahrend, das [eine] grofse last, das [einen] menschen schnell tragend. [Das] schaf sprach [zu den] rossen: [Das] herz wird beengt [in] mir (es thut mir herzlich leid), sehend [den] menschen [die] rosse treibend. [Die] rosse sprachen: Höre schaf, [das] herz wird beengt [in den] gesehen-habenden (es thut uns herzlich leid, da wir wissen): [der] mensch, [der] herr macht [die] wolle [derj schafe [zu einem] warmen kleide [für] sich und [den] schafen ist nicht wolle (die schafe aber haben keine wolle mehr, sie werden geschoren; es geht ihnen noch schlechter als den rossen). Dies gehört-habend bog (entwich) [das] schaf [auf das] feld (es machte sich aus dem staube).

Пераклад з нямецкай:

Ніжэй прыведзены пераклад на беларускую мову з нямецкага перакладу тэксту.

Авечка і коні

Авечка, [на] якой не было поўсці (стрыжаная авечка), убачыла коней, якія везлі цяжкі воз [з] вялікім грузам і хутка неслі чалавека. Авечка сказала коням: сэрца туліцца [ў] мне (сэрца маё сумуе), бачачы коней, якія вязуць чалавека. Коні сказалі: слухай, авечка, сэрца туліцца [ад] пабачанага (нашае сэрца сумуе, таму што мы ведаем): чалавек — гаспадар, робіць поўсць авечкі цёплай вопраткай [для] сябе і [у] авечак няма поўсці (у авечак больш няма поўсці, яны астрыжаныя, ім горш, ніж коням). Пачуўшы гэта, авечка павярнула [ў] поле (збегла, уцякла).

Г. Хірт Рэканструкцыя, выкананая Германам Хіртам, 1939 г.

Owis ek’wōses-kʷe

Owis, jesmin wьlənā ne ēst, dedork’e ek’wons, tom, woghom gʷьrum weghontm̥, tom, bhorom megam, tom, gh’ьmonm̥ ōk’u bherontm̥. Owis ek’womos ewьwekʷet: k’ērd aghnutai moi widontei gh’ьmonm̥ ek’wons ag’ontm̥. Ek’wōses ewьwekʷont: kl’udhi, owei!, k’ērd aghnutai vidontmos: gh’ьmo, potis, wьlənām owjôm kʷr̥neuti sebhoi ghʷermom westrom; owimos-kʷe wьlənā ne esti. Tod k’ek’ruwos owis ag’rom ebhuget.

У. Леман, Л. Згуста Рэканструкцыя паводле Уілфрэда Лемана і Ладзіслава Згусты, ажыццёўленая ў 1979 годзе.

Owis eḱwōskʷe

Gʷərēi owis, kʷesjo wl̥hnā ne ēst, eḱwōns espeḱet, oinom ghe gʷr̥um woǵhom weǵhontm̥, oinomkʷe meǵam bhorom, oinomkʷe ǵhm̥enm̥ ōḱu bherontm̥. Owis nu eḱwobh(j)os (eḱwomos) ewewkʷet: «Ḱēr aghnutoi moi eḱwōns aǵontm̥ nerm̥ widn̥tei». Eḱwōs tu ewewkʷont: «Ḱludhi, owei, ḱēr ghe aghnutoi n̥smei widn̥tbh(j)os (widn̥tmos): nēr, potis, owiōm r̥ wl̥hnām sebhi gʷhermom westrom kʷrn̥euti. Neǵhi owiōm wl̥hnā esti». Tod ḱeḱluwōs owis aǵrom ebhuget.

І. Данка Рэканструкцыя паводле Ігнацы Данкі, 1986 г.

Owis ek’woi kʷe

Owis, jesmin wl̥nā ne ēst, dedork’e ek’wons woghom gʷr̥um weghontn̥s — bhorom meg'əm, monum ōk’u bherontn̥s. Owis ek’wobhos eweukʷet: K’erd aghnutai moi widn̥tei g’hm̥onm̥ ek’wons ag’ontm̥. Ek’woi eweukʷont: K’ludhi, owi, k’erd aghnutai dedr̥k’usbhos: monus potis wl̥nām owiōm temneti: sebhei ghʷermom westrom — owibhos kʷe wl̥nā ne esti. Tod k’ek’luwōs owis ag’rom ebhuget.

Д. Адамс Рэканструкцыя, выкананая Дугласам Адамсам у 1997 годзе.

[Gʷr̥hₓḗi] h₂óu̯is, kʷési̯o u̯lh₂néh₄ ne (h₁é) est, h₁ék̂u̯ons spék̂et, h₁oinom ghe gʷr̥hₓúm u̯óĝhom u̯éĝhontm̥ h₁oinom-kʷe ĝ méĝhₐm bhórom, h₁oinom-kʷe ĝhménm̥ hₓṓk̂u bhérontm̥. h₂óu̯is tu h₁ek̂u̯oibh(i̯)os u̯eukʷét: 'k̂ḗr hₐeghnutór moi h₁ék̂u̯ons hₐéĝontm̥ hₐnérm̥ u̯idn̥téi. h₁ék̂u̯ōs tu u̯eukʷónt: 'k̂ludhí, h₂óu̯ei, k̂ḗr ghe hₐeghnutór n̥sméi u̯idn̥tbh(i̯)ós. hₐnḗr, pótis, h₂éu̯i̯om r̥ u̯l̥h₂néhₐm sebhi kʷr̥néuti nu gʷhérmom u̯éstrom néĝhi h₂éu̯i̯om u̯l̥h₂néhₐ h₁ésti.' Tód k̂ek̂luu̯ṓs h₂óu̯is hₐéĝrom bhugét.

Ф. Кортлант Тэкст байкі, рэканструяваны паводле Фрэдэрыка Кортланта, 2007 г.

ʕʷeuis ʔiḱ:ueskʷ:e

ʕʷeuis i ʕueli nēʔst ʔeḱ:ums uēit:, t:o kʷ’rʕeum uoḱom uḱent:m, t:o mḱ’eʕm porom, t:o tḱmenm ʔoʔḱ:u prent:m. uēuk:t ʕʷeuis ʔiḱ:uos, ʕetḱo ʔme ḱ:ērt ʕnerm uit’ent:i ʔeḱ:ums ʕḱ’ent:m. ueuk:nt: ʔiḱ:ues, ḱ:luti ʕʷue, ʕetḱo nsme ḱ:ērt: uit’ent:i, ʕnēr p:ot:is ʕʷuiom ʕueli sue kʷermom uesti kʷ:rneut:i, ʕʷuēi kʷ:e ʕueli neʔsti. t:o ḱ:eḱ:luus ʕʷeuis pleʕnom pēuk’t.

Р. Лур Версія байкі, адноўленая згодна з даследаваннямі Размары Лур, 2008 г.

h₂ówis h₁ék’wōskʷe

h₂ówis, (H)jésmin h₂wlh₂néh₂ ne éh₁est, dedork’e (h₁)ék’wons, tóm, wóg’ʰom gʷérh₂um wég’ʰontm, tóm, bʰórom még’oh₂m, tóm, dʰg’ʰémonm h₂oHk’ú bʰérontm. h₂ówis (h₁)ék’wobʰos ewewkʷe(t): k’ḗrd h₂gʰnutoj moj widntéj dʰg’ʰmónm (h₁)ék’wons h₂ég’ontm. (h₁)ék’wōs ewewkʷ: k’ludʰí, h₂ówi! k’ḗrd h₂gʰnutoj widntbʰós: dʰg’ʰémō(n), pótis, h₂wlnéh₂m h₂ówjom kʷnewti sébʰoj gʷʰérmom wéstrom; h₂éwibʰoskʷe h₂wlh₂néh₂ né h₁esti. Tód k’ek’luwṓs h₂ówis h₂ég’rom ebʰuge(t).

Дж. Войлес, Ч. Барак Рэканструкцыя 2009 года, зробленая Джозефам Бойлесам і Чарльзам Баракам.

Owis eḱwōs kʷe

Owis, jāi wl̥nā ne eest, dedorḱe eḱwons, tom woǵʰom gʷr̥um weǵʰontm̥, tom bʰorom meǵm̥, tom ǵʰm̥onm̥ ōku bʰerontm̥. Owis eḱwobʰjos eweket: «Ḱerd angʰetai moi widontei ǵʰm̥onm̥ eḱwons aǵontm̥». Eḱwos wewekur: «Ḱludʰe, owei! Ḱerd angʰetai widontbʰjos: ǵʰm̥on, potis, wl̥nam owijōm kʷr̥neti soi gʷʰermom westrom; owibʰjos kʷe wl̥nā ne esti». Tod ḱeḱlōts owis aǵrom ebʰuget.

Г. Мелчэрт Рэканструкцыя гэтага ж года, выкананая Гаралдам Мелчэртам.

H₂ówis (h₁)ék̂wōs-kʷe

h₂áwej josméj h₂wl̥h₁náh₂ né h₁ést, só h₁ék̂woms derk̂t. só gʷr̥hₓúm wóĝhom wéĝhet; méĝh₂m̥ bhórom; só (dh)gĥémonm̥ h₂ṓk̂u bhéret. h₂ówis h₁ék̂wojbh(j)os wéwk(ʷ)et: (dh)ĝhémonm̥ spék̂joh₂ h₁ék̂ʷoms-kʷe h₂éĝeti, k̂ḗr moj aglmutór. h₁ék̂wōs tu wéwkʷont: k̂ludhí, h₂owei! tód spék̂jomes/n, n̥sméi aghnutór k̂ḗr: (dh)ĝhémō pótis sē h₂áwjōm h₂wl̥h₁nā́h₁ gʷhérmom wéstrom (h₁)wébht, h₂áwibh(j)os tu h₂wl̥h₁náh₂ né h₁ésti. tód k̂ek̂luwṓs h₂ówis h₂aĝróm bhugét.

Э. Бёрд Апошняя вядомая мадыфікацыя байкі выкананая амерыканскім лінгвістам з Кентукійскага ўніверсітэта Эндру Майлзам Бёрдам у 2013 годзе з рэканструяванай фанетыкай і фаналогіяй. Бёрдаў варыянт рэканструкцыі ў значнай ступені заснаваны на даследаваннях яго настаўніка прафесара Гаралда Крэйга Мелчэрта, лінгвіста з Каліфарнійскага ўніверсітэта. Навуковец здзейсніў уласную агучку сваёй версіі байкі. Варыянт байкі паводле Бёрда апублікаваны на сайце Амерыканскага археалагічнага інстытута.

H₂óu̯is h₁éḱu̯ōs-kʷe

h₂áu̯ei̯ h₁i̯osméi̯ h₂u̯l̥h₁náh₂ né h₁ést, só h₁éḱu̯oms derḱt. só gʷr̥hₓúm u̯óǵʰom u̯eǵʰed; só méǵh₂m̥ bʰórom; só dʰǵʰémonm̥ h₂ṓḱu bʰered. h₂óu̯is h₁ékʷoi̯bʰi̯os u̯eu̯ked: «dʰǵʰémonm̥ spéḱi̯oh₂ h₁éḱu̯oms-kʷe h₂áǵeti, ḱḗr moi̯ agʰnutor». h₁éḱu̯ōs tu u̯eu̯kond: "ḱludʰí, h₂ou̯ei̯! tód spéḱi̯omes, n̥sméi̯ agʰnutór ḱḗr: dʰǵʰémō, pótis, sē h₂áu̯i̯es h₂u̯l̥h₁náh₂ gʷʰérmom u̯éstrom u̯ept, h₂áu̯ibʰi̯os tu h₂u̯l̥h₁náh₂ né h₁esti. tód ḱeḱluu̯ṓs h₂óu̯is h₂aǵróm bʰuged.

Пераклад на беларускую мову Ніжэй прыведзены пераклад на беларускую мову тэксту байкі.

Авечка і коні