Аксана Пятроўна Бязлепкіна-Чарнякевіч, па нараджэнні Бязлепкіна (нар. , ) — беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык.
Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2003), кандыдат філалагічных навук (2006). Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская літаратура 19—20 ст., параўнальнае літаратуразнаўства. Даследчыца і аўтар беларускага дэтэктыва. Выкладае беларускую літаратуру на факультэце журналістыкі БДУ.
Лаўрэат прэміі «Залатая літара—2003» (за манаграфію «Разам і паасобку: Таварыства „Тутэйшыя“»).
Бібліяграфія Ляўша на тэнісным корце: Аповесці і апавяданні / А. Бязлепкіна. -Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002. Разам і паасобку: Таварыства «Тутэйшыя»: Гісторыя, асобы, жанры / А. Бязлепкіна. -Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 163 с. Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі пад канец ХХ ст.: Бум-Бам-Літ / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — № 12. — С. 82-83. Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі пад канец ХХ ст.: Таварыства Вольных Літаратараў / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — № 4. — С. 96-98. Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі пад канец ХХ ст.: Таварыства «Тутэйшыя» / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — № 2. — С. 91-93. Формы беларускага літаратурнага руху ХХ стагоддзя: пытанне тэрміналогіі / А. Бязлепкіна // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2005. — № 2. — С. 76-80. Амбітная літаратура // ARCHE — 2005. — № 1 (35). Пентхаўз для Сыса // ARCHE — 2005. — № 4(38). Ідэйна-мастацкая пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе канца ХХ ст.: (канд. дысертацыя). Мінск, БДУ. 2006. Бум-Бам-Літ: маніфесты, праекты, эстэтычныя кірункі / А. П. Бязлепкіна // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. альманах / рэдкал. Л. Д. Сінькова (і інш.) — Мінск: РІВШ, 2006. — Вып. 2. — С. 88-100. Дакторка Югася, альбо Як здабыць літаратурную нішу: (рэцэнзія: Каляда Югася. Галоўная памылка Афанасія. -Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 206с.) // ARCHE — 2006. — № 1,2 (41,42). Сцэнар кахання. Лірычная гераіня Раісы Баравіковай / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2007. — № 5. — С. 9-12. Трансляцыя традыцыі ў беларускім літаратурным працэсе / А. П. Бязлепкіна // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. альманах / — Мінск: БДУ, 2008. — Вып. 6. Суседскі погляд на «пакаленне Бум-Бам-Літа»: канфлікт літаратуразнаўчай тэорыі і паэтычнай практыкі / А. Бязлепкіна // ЛіМ. — 2010. — 26 сакавіка. — С. 7. Рэцэнзія на кнігу: Katarzyna Bortnowska, Białoruski postmodernizm: Liryka «pokolenia Bum-Bam-Litu». W-wa: WUW, 2009.-225 str.
Спасылкі http://euga.livejournal.com/ — блог А. Бязлепкінай у ЖЖ Некаторыя творы А. Бязлепкінай — Эл. рэсурс knihi.com
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі