Авія́цыя (, ад  — птушка) — тэорыя і практыка палёту ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра.

Лятальныя апараты

Ракета, Паветраны шар, Дырыжабль, Самалёт (у т.л. гідрапланы), Аўтажыр, Верталёт А таксама: планёр, дэльтаплан, БПЛА.

Гісторыя

Авіяцыя пачала развівацца ў пачатку XX ст. Першы паспяховы палёт на самалёце з рухавіком унутранага згарання ажыццявілі 17 снежня 1903 г. амерыканскія механікі браты Уілбур і Орвіл Райт. Услед за гэтым будуюць самалёты Альберта Сантас-Дюмон, Ф. Фербер, Я. М. Гаккель, Д. П. Грыгаровіч, Ігар Сікорскі.

З сярэдзіны 1920-х у самалётабудаванні пачалі выкарыстоўваць дзюралюміній; да сярэдзіны 1930-х адбыўся пераход ад біплана да манаплана.

У канцы 1930-х з'явіўся рэактыўны рухавік. З пачатку 1950-х рэактыўныя самалёты сталі выкарыстоўваць і ў цывільнай авіяцыі, у ваенна-паветраных сілах з'явіліся звышгукавыя самалёты.Бізнес авіяцыя

К пачатку 1990-х серыйныя самалёты дасягнулі хуткасці 3000-3500 км / г, максімальнай вышыні палёту больш за 30 км і далёкасці да 15 тыс. км.

Гл. таксама

ICAO Касманаўтыка Аэрапорт Авіякампанія Цывільная авіяцыя Вайсковая авіяцыя

Крыніцы

Літаратура