Бе́ліцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1777—1852 гадах у складзе Магілёўскай губерні Расійскай імперыі (у 1796—1802 гадах у складзе Беларускай губерні).
Утвораны паводле Указа імператрыцы Кацярыны II ад 22 сакавіка 1777 года ў адказ на прашэнне ўладальніка Гомеля графа П. А. Румянцава-Задунайскага аб перанясенні павятовага цэнтра з Гомеля. Цэнтрам павета стала сяло Беліца (за 20 км ад Гомеля), якому з гэтай нагоды нададзены статус горада. У 1786 годзе павятовая адміністрацыя пераехала ў спецыяльна пабудаваны для гэтага горад Новая Беліца. Новы ўладальнік Гомеля князь І. Ф. Паскевіч-Эрыванскі дамогся пераводу павятовага цэнтра зноў у Гомель. Ураднікі павета Беліцкія павятовыя маршалкі Галерэя
Літаратура
Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні