Віленскае княства — меркаваны феадальны ўдзел Полацкай зямлі, пазней Вялікага Княства Літоўскага.Ермаловіч М. І. Віленскае княства // ЭГБ у 6 т. Т. 2.… С. 273.

Паводле позняга Васкрасенскага летапісу, вільняне пазвалі з Візантыі князёў Давіла і Маўкольда -- сыноў Расціслава, аднаго з полацкіх князёў высланых у Візантыю ў 1129 годзе. Старэйшы з братоў — Давіл, стаў княжыць у Вільні. Паводле гэтага ж летапісу, Давіл і Маўкольд былі пачынальнікамі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх, але гістарычнасць іх асоб і такая генеалогія адмаўляецца гісторыкамі, у тым ліку з прычыны храналагічнай спрэчнасці. Некаторыя даследчыкі, лічаць такую версію падзей створанай у Маскве часоў Івана IV у палітычных мэтах.

У канцы XIX ст. Адам Кіркор пісаў, што ў 1070 годзе ў Вільні княжыў нейкі Расціслаў Рагвалодавіч, аднак крыніц свайго сцверджання не даваўKirkor A. Bazylika litewska. — 1886. — S. 4.. На гэтай аснове Мікола Ермаловіч у свой час выказаў думку пра існаванне не пазней 2-й паловы ХІ ст. Віленскага княства, удзела Полацкай зямліЕрмаловіч М. Па слядах аднаго міфа. 2-е выд. — Мн., 1991. — С. 44-49.Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд…. Тое самае меркаванне выказана ў артыкуле Ермаловіча пра Віленскае княства ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» у 6-ці тамах. Ермаловіч лічыў, што большую частку насельніцтва княства складалі крывічы, якія калісьці і заснавалі Вільню, першапачаткова названую Крывым горадам, астатняе насельніцтва было балтамі.

Ермаловіч лічыў, што меркаванае ім Віленскае княства пасля заваявання Войшалкам у 1264 годзе Нальшчанаў і Дзяволтвы, увайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага, заняло там цэнтральнае становішча і не пазней за 1323 год яго сталіца — Вільня, стала сталіцай усёй дзяржавы. На думку Ермаловіча ў 1340-я гады ў склад Віленскага княства ўваходзілі Ашмяны, Браслаў, Вількамір, а з канца XIV ст. — Крэўская і Лідская воласці, а ў 1413 годзе паводле Гарадзельскага прывілея тэрыторыя княства ўвайшла ў склад Віленскага ваяводства.

Літаратура Ермаловіч М. І. Віленскае княства // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 273.

Катэгорыя:Гісторыя Вільні Катэгорыя:Удзельныя княствы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў 1413 годзе Катэгорыя:Удзелы Полацкай зямлі