Анры дэ Валуа (, , 10 верасня 1602—7 мая 1676), сьёр д’Арсэ — французскі гісторык антычнасці. Навучаўся ў калежы езуітаў у Вердэне, затым у Парыжы. Ва ўніверсітэце Буржа атрымаў юрыдычную адукацыю, але пакінуў юрыспрудэнцыю, каб заняцца гісторыяй. У 1654 годзе атрымаў званне каралеўскага гістарыёграфа з 1200 ліўраў рэнты. У 1664 годзе ўзяў шлюб з Маргарытай Шона, ад якой меў семярых дзяцей. Біяграфія Анры дэ Валуа (De vita Henrici Valesii) была напісана яго братам Адрыянам (1607—1692), таксама гісторыкам.

Анры дэ Валуа найбольш вядомы выданнямі і перакладамі на лацінскую мову антычных аўтараў. Сярод іх выданне прац грэчаскіх царкоўных гісторыкаў: «Царкоўная гісторыя Сакрата, Сазамена, Феадарыта і Евагрыя» (Socratis, Sozomeni, Theodoreti et Evagrii Historia ecclesiastica), сачыненні Еўсевія Кесарыйскага, выданне гісторыі Аміяна Марцэліна. У выданні Аміяна былі ўпершыню апублікаваны два ўрыўкі з сачыненняў познеантычных гісторыкаў, якія пазней у яго гонар атрымалі назву Ананім Валезія.

Літаратура Fossier F. A propos du titre d’historiographe sous l’Ancien Régime // Revue d’histoire moderne et contemporaine. Vol. XXXII. 1985. P. 361—417 Henrici Valesii militis, domini d’Orcé… emendationum libri quinque et de critica libri duo… Praefixa est Henr. Valesii Vita. Amstelaedami, 1740 онлайн

Катэгорыя:Постаці французскага антыказнаўства Катэгорыя:Гісторыкі Францыі