Вольга Іванаўна Бельская (нар. , ) — беларуская мастачка.

Біяграфія У 1997 годзе скончыла брэсцкую школу № 10 з мастацка-архітэктурным ухілам. У 2002 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, спецыялізація: народныя мастацкія промыслы. З 2006 года актыўна публікуе работы ў віртуальных галерэях. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Чэхіі, Ізраіля.

Персанальныя выстаўкі 2008 — «Хранительница Часиков». Галерея «Librex», Опава, Чехия. 2007 — Вольга Бельская. «Galerie Hlucin», горад Глучын, Чэхія. 1997 — «Графіка». Брэст.

Конкурсы, прызы, прэміі 2007 — пераможца конкурса графікі «БУКВАрь». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»; 2007 — пераможца мастацка-паэтычнага конкурса «Ілюстрацыя». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»; 2007 — лаўрэат прэміі «GOLDEN ARIFIS». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»; 2006 — галоўны прыз «Экспрэс-конкурс: Крыш». Арт-сайт «ІЕРОГЛІФ»; 2006 — віртуальная грамата «Экспрэс-конкурс: Дыяганаль». Арт-сайт «ІЕРОГЛІФ».

Літаратура Urbaník D. Umělci ze zahraničí vedle sebe // Opavsky denik. — 2008. — 9 září. «Ольга Бельская». Каталог. — Глучин: Galerie Hlucin, 2007. — 16 с. Гордеева Г. В Брестском парке // Брестский курьер. — 2000. — 5 июня. Собств. корр. Шерлок Холмс с дипломом // Брестский курьер. — 2000. — 23 окт.

Спасылкі Персанальны сайт Вольгі Бельскай Вольга Бельская на сайце «ІЕРОГЛІФ» Вольга Бельская на сайце «ArtLib.ru» Вольга Бельская на сайце «ArtRemains»

Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Мастакі Беларусі