Ка́рлас Эмі́ліа Кармо́на Тэ́лья (; нар. , Какімба, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чылі (2008—2017).
Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у клубе «Какімба Уніда», аднак ужо праз два гады перайшоў у склад клуба «О’Хігінс», дзе затрымаўся толькі на сезон. 1 чэрвеня 2008 года перайшоў у склад клуба італьянскай Серыі A «Рэджына». Дэбют прыпаў на матч 14 верасня супраць «Тарына» (1:1), дзе Карлас адгуляў усе 90 хвілін. Пасля таго як «Рэджына» страціла сваё месца ў элітным дывізіёне Карлас перайшоў у склад «Аталанты».
У лютым 2017 года стаў іграком амерыканскага клуба «Атланта Юнайтэд». У студзені 2018 года вярнуўся ў Чылі, стаўшы іграком «Кола-Кола». У лютым 2021 года далучыўся да «Какімба Уніда», дзе пачынаў кар’еру. Па выніках сезона 2021 дапамог клубу выйсці ў Прымеру, пасля чаго ў студзені 2022 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Міжнародная кар’ера У чэрвені 2008 года Кармона быў упершыню выкліканы Марсела Б’ельсам у склад нацыянальнай зборнай Чылі, дэбютаваўшы 14 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Балівіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Какімба Уніда Катэгорыя:Ігракі ФК О’Хігінс Катэгорыя:Ігракі ФК Рэджына Катэгорыя:Ігракі ФК Аталанта Катэгорыя:Ігракі ФК Атланта Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Кола-Кола