Хасэ Эрнэста Соса (; нар. , Каркаранья, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Эстудыянтэс». Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2005—2013).

Клубная кар’ера Соса гуляў за аргенцінскі клуб «Эстудыянтэс» паміж 2002 і 2007 гадамі. У сезоне 2005/06 Хасэ паказваў шыкоўную гульню і дапамог клубу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргенціны, а трэнер клуба Дыега Сімеонэ раіў яму перайсці ў рымскі «Лацыа», але насуперак усяму 24 лютага 2007 года ігрок перайшоў у мюнхенскую «Баварыю». «Эстудыянтэс» атрымаў 6 млн еўра плюс 10 % ад сумы любога будучага продажу іграка. Соса застаўся з «Эстудыянтэсам» на заключную частку турніру Клаўсуры 2007 года.

Праводзячы няшмат часу ў складзе нямецкага клуба Хасэ ў 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду ў свой былы клуб «Эстудыянтэс». Пасля сканчэння арэндавага пагаднення 30 жніўня 2010 года, Соса далучыўся да італьянскага клуба «Напалі», падпісаўшы чатырохгадовы кантрактSosa completes switch to Napoli. Bayern Munich..

26 ліпеня 2011 года было абвешчана, што Хасэ Соса далучыўся да ўкраінскага клуба «Металіст»Sosa wechselt nach Charkiw. Kicker.de.Exóticos destinos para José Sosa y Felipe Melo . Mercafutbol.com.. Соса ў новым клубе абраў сабе нумар 11 у гонар экс-сябра па камандзе Хуана Себасцьяна Верона. 28 чэрвеня 2012 года стаў капітанам харкаўскага клуба.

1 студзеня 2014 года далучыўся да складу «Атлетыка» ў шасцімесячную арэндуAtlético agree Sosa loan deal . AS.. Разам з камандай паспрыяў перамозе мадрыдскага клуба ў чэмпіянаце Іспаніі. 31 жніўня 2014 года ігрок быў аддадзены ў арэнду турэцкаму клубу «Бешыкташ» і пазней выкуплены.

У жніўні 2016 года перайшоў у «Мілан»Хосе Соса перешел из «Бешикташа» в «Милан». by.tribuna.com.. Улетку 2017 года «Мілан» узмацніўся новымі ігракамі, у выніку Соса страціў месца ў складзе. У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду турэцкаму «Трабзанспору»«Трабзонспор» арендовал Сосу у «Милана». by.tribuna.com.. У студзені 2018 года «Трабзанспор» актывіраваў опцыю выкупа паўабаронцы за 3,4 млн еўра.

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Фенербахчэ». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У жніўні 2022 года далучыўся да «Эстудыянтэса», дзе пачынаў кар’еру.

Міжнародная кар’ера 28 лютага 2007 года Соса быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Аргенціны Альфіа Басіле ў склад нацыянальнай каманды. Соса потым пра гэты момант казаў, што «ніколі не забудзецца на гэты аўторак», які супаў з пераходам Хасэ ў мюнхенскую «Баварыю». Дэбютаваў за зборную 9 сакавіка 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Мексікі.

Дасягненні Клубныя «Эстудыянтэс»: Чэмпіён Аргенціны: 2006 (А)

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2008 Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007 Уладальнік Кубка Германіі: 2008 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2010

«Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014

«Бешыкташ»: Чэмпіён Турцыі: 2016

«Мілан»: Уладальнік Суперкубка Італіі: 2016

«Трабзанспор»: Уладальнік Кубка Турцыі: 2020

Міжнародныя Аргенціна: Пераможца турніру на Алімпійскіх гульнях: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года