«Ветлівыя людзі» або «зялёныя чалавечкі»Шойгу о «зелёных человечках» на Украине: глупо искать чёрную вежливую кошку в тёмной комнате. // Московский комсомолец. — 17.04.2014. — эўфемізм для абазначэння ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў ваеннай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення, якія дзейнічалі на тэрыторыі Крыма без ведама і згоды ўрада Украіны«The future of NATO: NATO flexes its muscle memory». Тэрмін атрымаў распаўсюджанне з канца лютага — пачатку сакавіка 2014 годаВежливые. Колорады. Ватники. Как события 2014 года изменили русский язык. Lenta.ru, 30 декабря 2014.
З пераходам у пачатку красавіка 2014 года пратэстаў на Паўднёвым усходзе Украіны ў фазу адкрытага ўзброенага супрацьстаяння «ветлівымі людзьмі» пачалі называць таксама фарміраванні прарасійскіх сепаратыстаў, якія захапілі шэраг аб’ектаў у Данецкай і Луганскай абласцях.
Узнікненне тэрміна Тэрмін быў выпадкова прыдуманы 28 лютага 2014 года блогерам Жывога Журнала Барысам Рожыным (colonelcassad), які ўспамінаў пазней пра гэта так: Асабіста мне, проста спадабаўся выраз «ветліва» ў стаўленні да невядомых асоб, якія захопліваюць стратэгічныя аб’екты, фармальна не раскрываючы свайго інкогніта, таму як жарт (бо ўсё ў Крыме цудоўна разумелі, хто гэта і адкуль) у стылі «але мы ж з вамі ведаем хто-гэта», выкарыстаў пару разоў выраз «ветлівыя людзі», без усякай задняй думкі, што гэта будзе мець хоць нейкія наступствы, акрамя смяшкоў у некалькіх чытачоў, якія магчыма звернуць увагу на выраз, якім мне спадабаўся.
Выраз «ветлівыя людзі» хутка ўвайшоў ва ўжытак, калі ў канцы лютага — пачатку сакавіка 2014 года стратэгічныя аб’екты ў Крыме былі заняты невядомымі людзьмі ў камуфляжнай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення. Яны не ўступалі ў гутаркі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, пры гэтым паводзілі сябе «вельмі ветліва», пра што 28 лютага ўпершыню паведаміла выданне «Политнавигатор»Аэрапорты Сімферопаля і Севастопаля захоплены ўзброенымі людзьмі: «Прыкладна ў гадзіну ночы захоплены аэрапорт Сімферопаля — тымі ж людзьмі. Са зброяй, дужыя, у такім жа адзенні. Начальнік аховы паведаміў, што яго людзей ветліва папрасілі выйсці», — сказаў суразмоўца агенцтва.
У перыяд крымскіх падзей з’явіўся і выраз «зялёныя чалавечкі», паходжанне якога звязана як з колерам камуфляжу ўзброеных асоб, так і з фактам іх незразумелага паходжання. Украінскі тэлеканал 1+1 сцвярджаў, што тэрмін «зялёныя чалавечкі» быў прыдуманы мясцовымі жыхарамі Крыма.
Украіна, многія краіны свету, НАТА, а таксама некаторыя расійскія крыніцы лічылі, што ўзброенымі людзьмі без знакаў адрознення з’яўляліся ваеннаслужачыя Расійскай Федэрацыі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а таксама міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заяўлялі, што невядомыя ўзброеныя людзі, якія блакуюць украінскія ваенныя аб’екты ў Крыме, не з’яўляюцца расійскімі ваеннаслужачымі. Пазней, падчас «прамой лініі», Пуцін прызнаў, што расійскія ваенныя «забяспечвалі ўмовы для свабоднага волевыяўлення» на рэферэндуме пра статус Крыма, а 24 кастрычніка 2014 года ён таксама прызнаў, што расійскія войскі блакіравалі ўкраінскія вайсковыя падраздзяленні, пры гэтым у інтэрв’ю тэлеканалу ARD ён заяўляў, што гэты факт «мы ніколі не хавалі».
Ваенны аспект
У адпаведнасці з канцэпцыяй гібрыднай вайны, групы спецпрызначэння без апазнавальных знакаў скрытна перакідаюцца на тэрыторыю праціўніка з мэтай дэстабілізацыі дзяржаўнай улады, для чаго ўжываюцца наступныя метады: сілавы захоп дзяржаўных устаноў; падбухторванне да масавых беспарадкаў; тэхнічная і баявая падтрымка мясцовых інсургентаў, радыкальных сепаратыстаў і да т.п. Названыя дзеянні могуць здзяйсняцца і без фармальнага абвяшчэння вайны, што дае магчымасць агрэсару некаторы час адмаўляць уласную прычаснаць да падзей і весці эфектыўную інфармацыйную вайну.
Экіпіраванне На «ветлівых людзях» былі выяўлены элементы найноўшай расійскай распрацоўкі — экіпіроўкі «Ратнік». Гэта экіпіроўка пачала паступаць у расійскія войскі ў першым квартале 2014 года.
Назва Апісанне Прыналежнасць Экіпіроўка «Ратнік» расійская баявая экіпіроўка ваеннаслужачага. Выключна Расія. 6Б7, 6Б26, 6Б27, 6Б28 Расійскія кеўларавыя шлемы 6б7, 6б26, 6б27, 6б28 пачалі вырабляцца ў першай палове 2000-х, цяпер яны стаяць на забеспячэнні ў ПДВ, СВ, мотастралковых войсках Расіі. Расія і некаторыя краіны АДКБ. Кулямёт «Печанег» Расійскі кулямёт, які быў распрацаваны на аснове ПКМ. Знаходзіцца на ўзбраенні ў Расіі, Казахстане і Кыргызстане. ГАЗ-2330 «Тыгр» Расійскі шматмэтавы аўтамабіль павышанай праходнасці, бронеаўтамабіль, армейскі аўтамабіль-пазадарожнік. На «чорных нумарах» гэтых машын была паказана прыналежнасць да ўзброеных сіл Расіі.
Гл. таксама Іхтамнет
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй Катэгорыя:Аперацыі расійскіх спецслужбаў Катэгорыя:Эўфемізмы