Эмірэйтс Стэдыум () — стадыён у Лондане. Афіцыйная назва — «Эшбертан Гроўв» () і «Арсенал стэдыум» ()Emirates and Arsenal agree. Хатні стадыён каманды «Арсенал», умяшчальнасць гледачоў. Пабудаваны ў ліпені 2006 года і замяніў стары стадыён Арсенала — «Хайберы» (Highbury). Выдаткі на будаўніцтва склалі £390 мільёнаўTom Davies. New Arsenal Stadium (Jul 19 2006). Стадыён з’яўляецца трэцім паводле велічыні ў Англіі, пасля «Уэмблі» ў Лондане і «Олд Трафард» ў Манчэстэры.

Назва 5 кастрычніка 2004 года «Arsenal FC» заключыў пагадненне з дубайскай авіякампаніяй «Emirates Airline», паводле якога будучая арэна клуба на бліжэйшыя 15 гадоў будзе насіць назву тытульнага фундатара. У 2014 годзе пагадненне паміж бакамі было працягнута. Паводле новага пагаднення стадыён будзе мець тую ж назву да 2028 года, а тытульным спонсарам кампанія будзе выступаць да 2019 года. Варта адзначыць, што пэўная частка заўзятараў «кананіраў» выказалася супраць камерцыялізацыі назвы і прынцыпова называе стадыён «Эшбертан Гроўв».

На матчах, якія праводзяць пад эгідай УЕФА, дазваляецца выкарыстоўваць толькі афіцыйныя назвы стадыёнаў, а таксама назвы спонсараў турніру. Кампанія «Emirates Airline» не з’яўляецца афіцыйным спонсарам футбольнай арганізацыі, таму ў пратаколах арэна «Арсенала» завецца «Эшбертан Гроўв» ці «Арсенал стэдыум»Turizm. Каталог путешествий. Стадион Эмирейтс.

Гісторыя

Будаўніцтва З 1913 года дамашняй арэнай «Арсенала» быў стадыён «Хайберы», аднак яго умяшчальнасць была невялікай і складала толькі месцаўЭмирейтс. Стадионы. Live Result., што было менш умяшчальнасці кожнага іншага еўрапейскага клуба параўнальнага статусу. Часам «ліст-чакання» на дамашнія сезонныя абанементы даходзіў да 20 тысяч чалавек, і, як вынік, клуб не атрымліваў патэнцыйны прыбытакPeski.ru Emirates Stadium (Лондон). Апроч гэтага некаторыя свае матчы Лігі чэмпіёнаў (сезоны 1998/99 і 1999/00) каманда вымушана была праводзіць на «Уэмблі». Таму ў 2-й палове 1990-х гадоў кіраўніцтва «Арсенала» задумалася пра пашырэнне «Хайберы», але мясцовыя жыхары і ўлады выступілі супраць гэтых планаў ды і тэхнічна правесці рэканструкцыю арэны было складана — адна з трыбун знаходзілася вельмі блізка да шашы, а астатнія размяшчаліся паблізу жылых дамоў. Пасля адмовы ад пашырэння старога стадыёна, у клубе пачалі разглядаць пытанне пра пераезд на «Уэмблі». Аднак ідэю пра прапіску на галоўным стадыёне Англіі адкінулі пасля таго як стала вядома, што апошні ў 2002 годзе сам стане на рэканструкцыю. У выніку было вырашана будаваць новую дамашнюю арэнуStadiums.at.ua Эмирэйтс — новая домашняя крепость лондонского Арсенала? 20 мая 2012.

Пляцоўкай для будаўніцтва абралі прамысловы будынак Эшбертан Гроўв, які знаходзіўся толькі за 500 ярдаў ад «Хайберы». Спачатку, адкрыць новы стадыён планавалі ў жніўні 2003 года, аднак з-за фінансавага крызісу будаўніцтва ўвогуле пачалося толькі ў 2004 годзе. Апроч непасрэднага будаўніцтва стадыёна, «Арсенал» быў абавязаны ўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю — перанесці смеццеперапрацоўчы завод «Айлінгтана» () і офісы дастаўкі Каралеўскай пошты (), а таксама пабудаваць на месцы «Хайберы» некалькіх сотняў новых дамоў (не менш за 40 % з іх мусілі быць танным жыллём) і палепшыць транспартную інфраструктуру раёна.Forbes. Как современные стадионы меняют городское пространство. 15 апреля 2015 Для ажыццяўлення ўзятых абавязкаў клуб выкупіў зямлю ва ўсіх уласнікаў і аплаціў іх пераезд на новыя месцы. Так «Арсенал» купіў 10 акраў зямлі ў Каледонскай чыгункі () і размясціў там смеццеперапрацоўчы завод, а Каралеўская пошта пераехала на «Хэмільтан Парк» ().

Каб рэалізаваць акрэсленыя планы і ўзятыя абавязкі кіраўніцтва клуба пазычыла грошы ў банках і актыўна шукала інвестараў. £ 260 млн было пазычана ў кансорцыума банкаў на чале з Royal Bank of Scotland. Таксама для рэфінансавання пазыкі футбольным клубам ўпершыню былі выпушчаны аблігацыі — 13,5-гадовых аблігацый на £ 210 млн і 7,1-гадовых аблігацый на £ 50 млн. Значнай дапамогай стала падпісанне ў 2004 годзе кантракта з кампаніяй «Emirates Airlines» на суму каля 100 млн еўра. Пагадненне, акрамя назвы стадыёна, уключала пункт размяшчэнні на майках гульцоў рэкламы авіякампаніі.

Дадатковым фактарам фінансавай стабільнасці клуба стала паспяховая трансфертная палітыка галоўнага трэнера Арсена Венгера, якая заключалася ў пошуку і выхаванні маладых таленавітых футбалістаў і далейшым іх продажы за вялікія грошы.

Акрамя самой арэны, з мэтай злучыць стадыён з паркам «Дрэйтэн» (), праз пуці Паўночнай чыгункі былі пабудаваны два масты. Пазней, у рамках кампаніі «Арсеналізацыі», масты атрымалі назвы «Clock End» і «North Bank» у гонар адпаведных трыбун «Хайберы»Стадион Эмирейтс. Каркас арэны быў пабудаваны ў жніўні 2005 года, і будаўніцтва было завершана ў запланаваны тэрмін і ў адпаведнасці з бюджэтам. Клуб абвясціў, што ўсе ложы гатовы, і да чэрвеня 2006 года месцы «клубнага яруса» былі цалкам прададзены. Першае крэсла на новым стадыёне было ўрачыста ўсталявана 13 сакавіка 2006 года паўабаронцам «Арсенала» Абу Дыябі. Асвятляльная тэхніка стадыёна прайшла паспяховую праверку 25 чэрвеня, а днём пазней былі ўсталяваны вароты.

Адкрыццё Нягледзячы на тое, што «Арсенал» распачаў сезон 2006/07 ужо на новай дамашняй арэне, афіцыйнае адкрыццё «Emirates Stadium» адбылося толькі 26 кастрычніка. Гэта звязана з тым, што дата цырымоніі ўзгаднялася з раскладам каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы ІІ. Аднак на адкрыццё стадыёна каралева так і не здолела прыехаць з-за хваробы на спіну. На мерапрыемстве ад каралеўскага дома прысутнічаў яе муж — прынц Філіп, герцаг ЭдынбургскіЭмирейтс. У знак кампенсацыі з-за сваю адсутнасць на цырымоніі Лізавета II запрасіла гульцоў і трэнерскі штаб «Арсенала» на гарбату ў Бакінгемскі палац. Азначаная аўдыенцыя прайшла 15 лютага 2007 года, падчас якой для дэлегацыі была праведзена экскурсія па палацы, а потым кожны гулец каманды быў прадстаўлены каралевеПрессбол. Рубрика: Легионеры. Глеб встретился с британской королевой. февраль 2007.

«Арсеналізацыя» Адразу па адкрыцці арэны заўзятары каманды пачалі выказвацца ў СМІ, што на новым стадыёне не адчуваецца атмасферы «Хайберы». Кіраўніцтва, выслухаўшы ўсе скаргі і прапановы, у жніўні 2009 года абвясціла пачатак праграмы «арсеналізацыі» () «Эмірэйтс». Найперш на ніжнім ярусе Усходняй трыбуны ўсталявалі белыя крэслы, у выніку з’явілася выява гарматы. Фасад стадыёна ўпрыгожылі 8 вялізных палотнаў з выявамі зорак каманды (на кожным па 4 гульцы) за ўсю яе гісторыю. Банеры зроблены так, што складаецца ўражанне, быццам гульцы абдымаюць стадыён і ўсіх заўзятараў.Элитный клуб: «Арсенализация» Emirates Stadium. 18.10.2010 Над Паўднёвай трыбунай быў размешчаны гадзіннік, які раней месціўся на «Хайберы»The Arsenal Clock. Таксама была адкрыта зала «Дух Хайберы» — на сценах памяшкання знаходзяцца выявы футбалістаў, якія выступалі за каманду на працягу 93 гадоў гісторыі клуба.

Летам 2010 года перад пачаткам чарговага сезону Прэм’ер-лігі клуб вырашыў перайменаваць трыбуны на адпаведныя назвы былога стадыёна. З пачаткам першага дамашняга матча супраць «Блэкпула» (21 жніўня 2010 года) Паўночная трыбуна змяніла назву на «North Bank», Паўднёвая на «Clock End», Заходняя на «West Stand», а Усходняя — «East Stand»Футбол в Англии. Ashburton Grove. 20.07.2010.

У 2011 годзе «Арсенал» святкаваў 125-годдзе клуба — 11 снежня 1886 года, тады яшчэ «Dial Square», згуляў сваю першую гульню супраць «Істэрн Вондэрэрс», матч скончыўся перамогай з лікам 6:0Белтон Б. «Первые „Канониры“. „Арсенал“ от Пламстеда до Хайбери», FC Arsenal.com, 2011. — 167 с.. Кіраўніцтва «кананіраў» у гонар юбілейнай даты вырашыла ўсталяваць каля «Emirates Stadium» статуі трох легенд. 10 снежня перад дамашняй сустрэчай з «Эвертанам» прайшла афіцыйная прэзентацыя бронзавых скульптур Герберта Чэпмена — трэнера, які змяніў разуменне футбола і пры якім «Арсенал» двойчы выйграў чэмпіянат і заваяваў Кубак Англіі, Тоні Адамса — знакамітага цэнтральнага абаронцы клуба, які ўсю прафесійную кар’еру выступаў толькі за «кананіраў» (1983—2002 гады), Цьеры Анры — лепшага бамбардзіра за гісторыю камандыFC-ARSENAL.by Статуи трёх легенд. Как делали статуи.

Праз тры гады, 22 лютага 2014 года, на ўрачыстай цырымоніі каля трыбуны «Clock End» быў адкрыты помнік яшчэ адной жывой зорцы «Арсенала» — Дэнісу БергампуFootball.ua Бергкамп появился на Эмирейтс. 22 февраля 2014. На мерапрыемстве прысутнічалі нападаючы разам з сям’ёй, кіраўніцтва клуба і каля сотні фанатаў. Статуя выяўляе Дэніса падчас матчу супраць «Ньюкасла» 9 лютага 2003 года, у момант выканання свайго знакамітага прыёму правай нагойСпорт XL. Возле «Эмирейтс» открыли статую Денниса Бергкампа. 23 февраля 2014.

Архітэктура і інфраструктура

Месцазнаходжанне Стадыён «Эмірэйтс» месціцца ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы ў раёне Іслінгтан. Як з гістарычнага, так і з лагістычнага пункту для гледжання месцазнаходжанне новай арэна вельмі імпануе кіраўніцтву і шматлікім заўзятарам футбола. У першым выпадку «Арсеналу» не прыйшлося далёка пераязджаць — «Хайберы» знаходзіцца ў некалькіх сотнях ярдах ад «Эмірэйтс»Forbes. Как современные стадионы меняют городское пространство. 15 апреля 2015. Гэта дазволіла камандзе не пакідаць наседжанае месца. У другім — за 2 км ад арэны знаходзяцца чыгуначныя вакзалы «Кінгс-Крос» () і «Сэнт-Панкрас» (), што дазваляе гледачам з розных куткоў краіны лёгка і хутка даехаць да Лондана. Найлепшы варыянт, каб дабрацца да стадыёна на грамадскім транспарце — лонданскі метрапалітэн (, бліжэйшая станцыя «Арсенал» () знаходзіцца на лініі «Пікадзілі» (), таксама добрая альтэрнатыва — станцыі «Фінсберы Парк» (), што на лініях «Вікторыя» () і «Пікадзілі», або «Хайберы і Іслінгтан» () па лініі «Вікторыя». Ад абедзвюх станцый да стадыёна прыкладна 10 хвілін пешшуВсе стадионы мира. Эмирейтс (Emiratesstadium)..

Апісанне «Эмірэйтс Стэдыум» спраектаваны фірмай «HOK Sport» і пабудаваны кампаніяй «Sir Robert McAlpine Ltd». На той момант на рахунку «HOK Sport» ужо былі такія спартыўныя пабудовы як «Тэлстра Стэдыум» (стадыён у Мельбурне, які прымаў Летнія Алімпійскія гульні ў 2000 годзе), новы «Уэмблі» і «Эшатадыу Да Луш». Арэна размешчана на кірунку «поўнач-поўдзень», мае 4 трыбуны, кожная з іх складаецца з чатырох ярусаў. Верхні і ніжні ярусы з’яўляюцца стандартнымі, у суме яны ўмяшчаюць гледачоў. На асноўным сярэднім ярусе, вядомым як «клубны паверх», размешчаны месцы для прыватных асоб і прадстаўнікоў кампаній. Ён таксама ўключае ў сябе і ложу для кіраўніцтва клуба. Непасрэдна над «клубны паверхам» знаходзіцца маленькі ярус, дзе месцяцца 150 VIP-ложаў. Месцы для заўзятараў каманд-гасцей адведзены ў паўднёва-ўсходнім куце ніжняга яруса. Пры неабходнасці колькасць месцаў для іх можа быць павялічана з 1500 да 9000, за кошт месцаў за паўднёвай брамай. На выпадак благога надвор’я над усімі месцамі для гледачоў раскінуты дах. Для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і суправаджаючых іх асоб усталяваны спецыяльна 250 месцаў. Апроч таго, для сабак-правадыроў прызначаны спецыяльны туалетЭлитный клуб: «Арсенализация» Emirates Stadium .

На стадыёне ўсталяваны два відэатабло, у падтрыбунных памяшканнях ёсць крамы, туалеты, рэстараны, а таксама ўсталяваны 475 плазменных панеляў. Поле стадыёна характэрна тым, што траву на абедзвюх брамавых пляцоўках можна лёгка змяніць. Да пабудовы стадыёна «Уэмблі», на «Эмірэйтс» было праведзена некалькі матчаў зборнай Англіі, таксама тут згуляла некалькі таварыскіх сустрэч зборная Бразіліі па футболеGet to… Emirates Stadium.

Факты і лічбы

«Першы…»