Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі () — беларускі , грамадскі дзеяч, палітык. Член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.
Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў Адэсе.
Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў Мінск супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр.
У 1981 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі.
Памёр 23 ліпеня 2026 года ў Мінску.
Творчасць Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія нявольнікі» (2002), «У пошуках ідышу» (у сааўтарстве з А. Гарадніцкім і інш., 2008).
Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (54 мін., 1996)https://www.kinopoisk.ru/film/obyknovennyy-prezident-1996-224616/, знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін, у якасці прадзюсара выступіў Пётр Марцаў. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому.
Розгалас мела і стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Грамадская дзейнасць Стаяў ля вытокаў Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры ў 1988 годзеhttps://belisrael.info/?p=14600, увайшоў у праўленне гэтай грамадскай арганізацыіhttps://belisrael.info/?p=1613, аднак неўзабаве пакінуў яго з-за нязгоды з метадамі кіраўніцтваhttps://belisrael.info/?p=14880. У канцы 1990-х гадоў уваходзіў у Савет дырэктароў Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў.
У палітыцы Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адзначаў, што з’яўляецца паслядоўным апанентам рэжыму Лукашэнкі. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года быў членам штаба Сямёна Домаша. Удзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2016 года па Свіслацкай выбарчай акрузе № 94. На гэтых выбарах Юрыю Хашчавацкаму налічылі 0,4 % галасоў выбаршчыкаў. У акрузе балатавалася 7 кандыдатаў, а перамогу атрымаў кандыдат ад прэзідэнцкай «вертыкалі» Валерый Варанецкі з 40,7 % галасоў.
Фільмаграфія 1985 — Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім (дакументальны) 1986 — Вяртанне ў Хатынь (фільм-спектакль) 1986 — Паглядзі на свой дом (дакументальны) 1987 — Упарты чалавек (дакументальны) 1987 — Тут быў Крылоў (дакументальны) 1987 — Прызыўнікі (мастацкі, тэлевізійны)Гісторыя кіно і ПінскСтаронка стужкі Прызыўнікі на сайце kino-teatr.ru 1988 — Вандроўцы (дакументальны) 1988 — Майстры і чаляднікі (дакументальны) 1988 — Формула паскарэння (дакументальны) 1989 — Сустрэчны пазоў (дакументальны) 1989 — У неба на коле (дакументальны) 1989 — Хто сёння адсутнічае 1990 — Прамежкавы чалавек 1990 — Магістраль (дакументальны) 1991 — Аранжавыя жылеты (дакументальны) 1991 — Усё харашо (дакументальны) 1992 — Рускае шчасце (дакументальны) 1993 — Жарсці аб Марыянне (дакументальны) 1994 — Хлеб Ізраіля (дакументальны) 1996 — Аазіс (дакументальны) 1996 — Звычайны прэзідэнт (дакументальны) 1997 — Рэха маўчання (дакументальны) 1998 — Час Чжоў Эньлая (дакументальны) 2000 — Богі Сярпа і Молата (дакументальны) 2002 — Дажыць да кахання (дакументальны) 2002 — Каўказскія нявольнікі (дакументальны) 2003 — Святы доктар 2003 — Сонечны клоўн (дакументальны) 2007 — Плошча (дакументальны) 2007 — Уперад, у мінулае 2008 — (дакументальны, супольна з Аляксандрам Гарадніцкім) 2010 — Лабатамія 2011 — Звычайныя выбары (дакументальны)
Кінаўзнагароды За фільм «Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім»: Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Кіеве (1985) За фільм «Тут быў Крылоў»: Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Мінску (1987) За фільм «Прызыўнікі»: Гран-пры фестываля беларускага кіно (Мінск, 1987) За фільм «Сустрэчны пазоў»: Гран-пры «Залаты кентаўр» Міжнароднага кінафестывалю «Пасланне да Чалавека» (Санкт-Пецярбург, 1989) За фільм «Рускае шчасце»: прыз «Астанкіна» за лепшы тэлефільм і прэмія на міжнародным кінафестывалі ў Екацярынбургу «Golden Gate Award» (Сан-Францыска, 1998) За фильм «Аазіс»: Прыз жюры міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў (Фрайбург, 1996) За фільм «Звычайны прэзідэнт»: Прэмія імя Сахарава расіїскага саюза пісьменнікаў «Апрель» (Масква, 1997) «Кінапрэмія Міру» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю (форум) у 1997 г. Гран-пры Human Rights Watch (Нью-Ёрк, 1998) «Golden Gate Award» (Сан-Францыска, 1998) За фільм «Каўказскія нявольнікі»: Гран-пры Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў — міжнародны кінафестываль дакументальных фільмаў у Жэневе (2004) Залатая ўзнагарода міжнароднага кінафестывалю ў Бялградзе (2004)
Узнагароды Медаль да стагоддзя БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Крыніцы
Спасылкі
Юрый Хашчавацкі на сайце часопіса «Сеанс» «Лабатамія» па Юрыю Хашчавацкаму. — Інтэрв’ю 20.04.2010 Ю. Хашчавацкі — МА ТБ і Радыё
Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў