Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Воранаў (нар. , вёска Віры, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — , Шаркаўшчына, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Па заканчэнні Азяркоўскай сямігодкі, з 1952 г. працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955—1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце — літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра».
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1978 г.
Жыў у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці.
Памёр года ў Шаркаўшчыне. Пахаваны, верагодна, там жа.
Творчасць Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 годзе. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советский моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот».
Першае апавяданне «Асінавае шула» апублікавана ў 1963 годзе ў газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984) і раман «Маланка паліць жыта» (1990). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея» (1979), «Вадалазы» (1981), у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя.
Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на балгарскую, рускую, украінскую, чувашскую мовы.
Літаратура
Воранаў Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 50-52
.
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі