Спачы́нак (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Гісторыя У 1909 годзе Спачынак — фальварак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Насельніцтва 3 двары, 22 жыхары (1909) 3 дамы, 19 жыхароў (1921) 97 жыхароў (1939) 105 жыхароў (1959) 36 двароў, 15 жыхароў (1998) 15 гаспадарак, 36 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна