Аляксандр Дзямешка (нар. , ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера

«Дынама» Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2003 года стаў праходзіць у дубль мясцовага «Дынама», а ўжо ў 2005 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Найбольш паспяховым сезонам у «Дынама» стаў 2007, калі Дзямешка 17 раз з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і вызначыўся голам, а таксама разам з камандай выйграў Кубак Беларусі. Пазней выступаў пераважна толькі за дубль, так і не здолеўшы замацавацца ў аснове дынамаўцаў.

«Граніт» і «Гарадзея» Сезон 2010 распачаў у складзе «Граніта», які па выніках чэмпіянату 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Абараняў колеры мікашэвіцкага клуба на працягу двух сезонаў, здолеў трывала замацавацца ў аснове «Граніта».

У лютым 2012 года перайшоў у «Гарадзею». Двойчы разам з «цукровымі» займаў другое месца ў Першай лізе, аднак клуб так і не здолеў выйсці ў элітны дывізіён, саступаючы ў стыкавых матчах. У сезоне 2014 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, але клуб заняў толькі 6-е месца ў Першай лізе.

Вяртанне ў «Дынама» Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама». У выніку распачаў сезон 2015 у складзе роднага клуба. У «Дынама» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у польскі клуб «Погань» з Седльцаў, але не падышоў. У выніку вярнуўся ў «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў новы кантракт. Стаў капітанам каманды, у першай палове сезона 2016 быў асноўным нападнікам і забіў 6 галоў у чэмпіянаце, але ўлетку страціў месца ў стартавым складзе і стаў пераважна выхадзіць на замену.

У першай палове 2017 года заставаўся іграком «Дынама», аднак нават у заяўку на матчы трапляў зрэдку, згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў моладзевай акадэміі «Дынама».

«Рух» У пачатку 2018 года далучыўся да фарм-клуба дынамаўцаў — брэсцкага «Руха» — у склад якога быў заяўлены на сезон 2018 у якасці іграка. Дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Другой лізе. Адначасова быў старшым трэнерам каманды, і пасля сезона 2018 сканцэнтраваўся на трэнерскай дзейнасці.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Трэнерская кар’ера У 2018—2021 гадах быў старшым трэнерам «Руха», разам з камандай прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года ўзначаліў дубль «Руха», аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

У сакавіку 2023 года стаў трэнерам у дублі брэсцкага «Дынама». Восенню 2023 года ўслед за галоўным трэнерам дубля Андрэем Чалмадзеевым перайшоў у асноўную каманду дынамаўцаў, дзе застаўся і ў наступным годзе пасля прызначэння новым галоўным трэнерам Аляксандра Бразевіча.

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2007, 2017 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 дубль Дынама 17 3 2004 дубль Дынама 25 0 2005 Д1 Дынама 1 0 2006 Д1 Дынама 1 0 2007 Д1 Дынама 17 1 2008 Д1 Дынама 8 0 2009 Д1 Дынама 3 0 2010 (пач.) дубль Дынама 1 0 2010 Д2 Граніт 29 5 2011 Д2 Граніт 28 2 2012 Д2 Гарадзея 23 4 2013 Д2 Гарадзея 20 3 2014 Д2 Гарадзея 25 1 2015 Д1 Дынама 25 0 2016 Д1 Дынама 23 6 2017 (1) Д1 Дынама 1 0 2018 Д3 Рух 22 3 2021 Д3 Брэстжылбуд 10 9

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Брэстжылбуд Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі