thumb|170px|right|Манумент «Маці-Арменія» на марцы Арменіі, 2011 г. Маці-Арменія () — манумент у Ерэване ў гонар перамогі Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Вышыня 54 мПаводле іншых даных — 52 м., з іх 22 м — вышыня статуі. Размешчаны ў парку Ахтанак (Перамога), які ўзвышаецца над цэнтрам горада.
Пастамент (1950, арх. Рафаэл Ісраэлян) выкананы з граніту, выкарыстаны матывы нацыянальнага арнаменту — разьбы па камені. Першапачаткова на ім быў усталяваны помнік Сталіну (ск. Сяргей Мяркураў), дэмантаваны ў 1962 годзе. Статуя «Маці Арменія» (1967, ск. Ара Аруцюнян) выканана ў чаканнай медзі, сімвалізуе магутнасць і веліч Радзімы. Уяўляе сабой выяву маці, якая ўкладвае меч у ножны. Ля ног маці ляжыць шчыт. Скульптура характэрна стылізаванай формай рук, строгімі рысамі адзення.
Ля падножжа помніка знаходзіцца музей Міністэрства абароны, у якім выстаўлены экспанаты часоў Вялікай Айчыннай і Карабахскай войнаў: асабістыя рэчы, зброя, дакументы і партрэты герояў. Вакол пастамента выстаўлены ўзоры ўзбраення таго часу.
Гл. таксама Спіс самых высокіх статуй свету Радзіма-маці
Крыніцы
Літаратура Софья Георгиевна Капланова. «Ара Арутюнян», Москва, «Советский художник». 1968
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ерэвана Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:1967 год у Ерэване Катэгорыя:Аб’екты на марках Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны