Арменія падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных адзінак. З іх дзесяць правінцый вядомы як марзы ().
Ерэвану прадастаўлены асаблівы адміністрацыйны статус як сталіцы краіны.
Губернатары (марзпеты) прызначаюцца і вызваляюцца ад пасады Урадам Рэспублікі Арменія. Гэтыя пастановы Урада ратыфікуе Прэзідэнт краіны. Органы мясцовага самакіравання — рада старэйшын абшчыны і кіраўнік абшчыны (мэр горада, сельскі стараста) — абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін па мажарытарнай сістэме. Мэр Ерэвана абіраецца Саветам Старэйшын горада, які ў сваю чаргу абіраецца жыхарамі Ерэвана па прапарцыйнай сістэме на чатырохгадовы тэрмін.
Па стане на 2011 год у рэспубліцы налічвалася 953 вёскі, 48 гарадоў, 932 абшчыны, з якіх 871 сельская і 61 гарадская.Закон Рэспублікі Арменія «Пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Арменія».Рэгіёны. Урад Рэспублікі Арменія.Нацыянальная Статыстычная Служба Рэспублікиі Арменія
Вобласць Арыгінальнаяназва Плошча, км² Насельніцтва (2011) Адміністрацыйны цэнтр Арагацотнская вобласць Արագածոտնի 2 756 132 900 Аштарак Арарацкая вобласць Արարատի 2 090 260 400 Арташат Армавірская вобласць Արմավիրի 1 242 265 800 Армавір Ваёцдзорская вобласць Վայոց Ձորի 2 308 52 300 Ехегнадзор Гехаркунікская вобласць Գեղարքունիքի 5 349 235 100 Гавар Катайкская вобласць Կոտայքի 2 680 254 400 Раздан Ларыйская вобласць Լոռու 3 799 235 500 Ванадзор Сюнікская вобласць Սյունիքի 4 506 141 800 Капан Тавушская вобласць Տավուշի 2 704 128 600 Іджэван Шыракская вобласць Շիրակի 2 680 251 900 Гюмры
Горад Арыгінальнаяназва Плошча, км² Насельніцтва (2011) Ерэван Երևան 223 1 060 100