За дэмакратычныя выбары — віцебскі гарадскі клуб выбаршчыкаў. Першая афіцыйная грамадская арганізацыя ў Віцебску. Зарэгістраваная 18 студзеня 1990 года. Першы сход адбыўся ў Палацы чыгуначнікаў, на ім прысутнічалі 69 асоб. Кіроўны орган — кіраўнічы савет.
Мэты Мэтамі арганізацыі з’яўляліся папулярызацыя ідэй дэмакратыі, нацыянальных каштоўнасцей, дапамога дэмакратычным кандыдатам.
Літаратура Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды. 1980—2010. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011. — с. 232
Спасылкі Ад чыноўніка ў аблвыканкаме да апазіцыянера. Як жыве і змагаецца віцебскі дэмакрат Барыс Хамайда // TUT.by
Катэгорыя:1990 год у Віцебску Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі