Банк Албаніі () — цэнтральны банк Албаніі.

Гісторыя 15 мая 1925 года італьянскім кансорцыумам па пагадненні з урадам Албаніі створаны Нацыянальны банк Албаніі. Галоўны офіс банка знаходзіўся ў Дурэсе, а Адміністрацыйны камітэт — у Рыме. У сакавіку 1926 года банк пачаў выпуск банкнот. У 1944 годзе Нацыянальны банк пераназваны ў Дзяржаўны банк Албаніі. У студзені 1945 года ўказам Прэзідыума Антыфашысцкага нацыянальнага вызваленчага савета была адменена замежная канцэсія Дзяржаўнага банка. 3 студзеня 1945 года прыняты закон аб Дзяржаўным банку Албаніі, які ўсталяваў яго статус як цэнтральнага банка.

22 красавіка 1992 года Дзяржаўны банк Албаніі пераназваны ў Банк Албаніі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Албанія Катэгорыя:Эканоміка Албаніі Катэгорыя:Банкі Албаніі Катэгорыя:Банкі, заснаваныя ў 1925 годзе