Армянская архітэктура — архітэктурная культура армянскага народа, створаная на тэрыторыі ўсёй гістарычнай Арменіі
VI да н.э. — III н.э. thumb|left|200px|Гарні, I стагоддзе н.э. Надпіс цара Трдата абвяшчае: «Геліяс! Трдат Вялікі, Вялікай Арменіі (Μεγαλη Αρμενια) цар, калі валадар пабудаваў агарак царыцы (і) гэту непрыступную крэпасць у год адзінаццаты свайго валадарання…» У VI стагоддзі да н.э. галоўным чынам завяршаецца працэс складання армянскага народа. З VI ст. да н.э. архітэктура і горадабудаўніцтва на Армянскім нагор'і ўступаюць у новы этап развіцця, праяўляючы новыя якасныя асаблівасці. Ксенафонт у працы «Анабасіс» прыводзіць першую згадку пра народнае жыллё армян — глхатунКсенафонт, Анабасіс. У III—I стст. да н.э. узнікаюць і развіваюцца гарады ранняй армянскай дзяржаўнасці — Армавір, Ервандашат, Арташат, Вагаршапат, Тыгранакерт, Зарышат і іншыя. У вялікіх гарадах значнае развіццё атрымліваюць металургія, ганчарная вытворчасць, мастацкая апрацоўка каменя і дрэва, будаўнічая справаВялікая савецкая энцыклапедыя. Гэтыя гарады, гэтак жа як і буйныя крэпасці (Гарні, Артагерс, Ані-Камах, Даруйк), язычніцкія святыні (Багаван, Багрэванд, Аштышат і іншыя), становяцца асноўнымі звёнамі развіцця старажытнаармянскай архітэктуры і горадабудаўніцтва. Паводле пісьмовых крыніц і часткова матэрыялаў раскопак Гарні, Армавіра і Арташата, традыцыйныя горадабудаўніцтва і архітэктура Арменіі пачынаючы з IV ст. да н.э. развіваліся пад уплывам грэка-эліністычнай, а з I ст. да н.э. — рымскай культуры, фарміруючы «армянскі элінізм» . Горадабудаўнічыя фактары, уключаючы асаблівасці абароны гарадоў, былі шмат у чым падобныя на эліністычныя. Для будаўніцтва гарадоў выбіраліся мясцовасці каля рэк (Аракс, Арацані), якія, акрамя забеспячэння жыццядзейнасці гарадоў, складалі частку іх абарончай сістэмы.
Шэдэўрам антычнай архітэктуры Арменіі з'яўляецца Гарні, пабудаваны армянскім царом Трдатам I (54—88 гг.) у 76 г., пра што сведчыць выяўлены там жа яго надпіс на грэчаскай мове.
Паводле сведчання Плутарха ў АрташацеПлутарх. Параўнальныя жыццяпісы, Крас, § 33 і ТыгранакерцеПлутарх. Параўнальныя жыццяпісы, Лукул, § 29 існавалі тэатры, якія меркавана былі пабудаваны паводле тыпу антычных амфітэатраў. У выніку раскопак Гарнійскай крэпасці былі выяўлены рэшткі царскага палаца і лазні з мазаічнымі падлогамі. У Арташаце былі знойдзены лазні, сістэмы водазабеспячэння, архітэктурныя і скульптурныя фрагменты будынкаў.
IV—VII стагоддзі
thumb|right|280px|Талінскі сабор, VII ст. thumb|left|280px|Аручаванк, VII ст. З самага пачатку ўтварэння феадальных адносін архітэктура і горадабудаўніцтва Арменіі ўступілі ў новы этап. Антычныя армянскія гарады перажывалі эканамічны заняпад, сваё значэнне захоўвалі толькі Арташат і Тыгранакерт. На гістарычную змену прыходзілі Двін і Карын (Эрзурум). Будаўніцтва горада Аршакаван царом Вялікай Арменіі Аршакам II не было скончана цалкам. Хрысціянства прынесла новую архітэктуру рэлігійных збудаванняў, якая першапачаткова грунтавалася на ранейшых традыцыях, антычнай архітэктуры.
Цэрквы IV—V стагоддзяў галоўным чынам з'яўляюцца базілікамі (Касах, IV—V стст., Аштарак, V ст., Ахц, IV ст., Егвард, V ст.). Некаторыя базілікі армянскай архітэктуры адносяцца да так званага «заходняга тыпу» базілікальных цэркваў. З іх найбольш вядомыя цэрквы Тэкора (V ст.), Ерэруйка (IV—V стст.), Двіна (470 г.), Цыцэрнаванка (IV—V стст.). Трохнефная Ерэруйкская базіліка стаіць на на 6-ступеньчатым стылабаце, пабудавана меркавана на месцы больш ранняга дахрысціянскага храма. Захаваліся таксама базілікі Карнута (V ст.), Егварда (V ст.), Гарні (IV ст.), Завуні (V ст.), Цахкаванка (VI ст.), Двіна (553—557 гг.), Таліна (V ст.), Танаата (491 г.), Джарджарыса (IV—V стст.), Лернакерта (IV—V стст.), і г.д..
З V стагоддзя базілікі пачынаюць змяняцца купальнымі цэрквамі з рознымі архітэктурнымі рашэннямі. З іх купальныя залы (Птхні, VI—VII стст., Аручаванк, 661—666 гг.), купальныя базілікі (рэстаўраваны Тэкор, 478—490 гг., Адзун, VI ст., Мрэн, 613—640 гг., Гаянэ, 630 г., Багаван, 631—639 гг.) а таксама трохапсідныя купальныя базілікі (рэстаўраваны Св. Грыгор Двіна, 608—615 гг., вялікі храм Таліна, VII ст.) узыходзяць да трохнефных базілік. Больш разнастайныя крыжападобныя цэнтральнакупальныя храмы VI—VII стагоддзяў, калі армянская архітэктура імкнулася да цэласнасці ўнутранай прасторы. Гэта архітэктурная ідэя развіта ў цэрквы 588—597 гг. Аване і дасягнула класічнай дасканаласці ў царкве Св. Рыпсімэ (618 г.) і ў шэрагу іншых падобных цэркваў (Гарнаавіт, VI—VII стст., Таргманчац, VII ст., Арамус, VII ст., Сісаван, VII ст., Арцваберд, VII ст.). У іх з максімальнай выразнасцю і лаканічнасцю вырашаны задачы ўзаемасувязі архітэктурнага плана, формаў і перспектывы, адзінства архітэктурнай ідэі. Мастара (V—VI стст.), Артык (VII ст.), Васкепар (VI—VII стст.) Св. Тадэос Багарана (624—631), уяўляюць сабой тып чатырохапсідных крыжападобных цэнтральнакупальных цэркваў. Імкненне да стварэння новых тыпаў крыжападобных цэнтральнакупальных цэркваў прыводзіць да з'яўлення ў VII стагоддзя шэдэўра армянскай архітэктуры эпохі — Звартноца (641—652 гг.). Звартноц адрозніваецца таксама дэкаратыўным прынцыпам архітэктурнай пабудовы. Сярод першачарговых помнікаў армянскай архітэктуры VII стагоддзя вылучаецца таксама Аручаванк, дзе некаторыя час знаходзіўся армянскі прастол. У царкве захаваліся сляды старажытных фрэсак. Аручаванк асабліва цікавы сваёй купальнай залай (16,95 м.—34,6 м.). Да канца VI-пачатку VII стагоддзя адносіцца адзін з найбольш дасканалых помнікаў армянскай раннесярэдневяковай архітэктуры — царква Мастара. Мастара ўяўляе сабой варыянт крыжова-купальнага храма: цэнтрычны будынак, які мае падкрэслена пластычную выразнасць, з шырокім купалам (дыяметр 11,2 метра) на тромпах і з 4 апсідамі, які выступаюць звонку.
У другой палове VII стагоддзя фарміруецца шматалтарны тып цэркваў (царква Заравара ў Егвардзе, 661—685 гг., цэрквы Ірында, VII ст., Арагаца, VI ст.). Адначасова ў V—VI стст. распрацоўваецца стыль маленькіх цэркваў з крыжападобным планам. Удасканальваючыся ў VI—VII стс., гэты стыль праявіўся ў цэлым шэрагу храмаў і цэркваў, з якіх найбольш вядомыя аштаракскі Кармравор (VI ст.), Св. Стэпаноса ў Кашы (VII ст.), малы храм Таліна (VII ст.), Св. Саркіса ў Бджні (VII ст.) а таксама цэрквы ў Агараку (VII ст.), Алмана (637 г.), Арзні (VI ст.), Св. Ншана ў Дзагаванку (VII ст.), Манканоц Св. Сіён у Ашакане (VII ст.), Св. Стэпаноса Лмбатаванка (VI ст.) і г.д.. Апошні — крыжападобная купальная базіліка з васьмігранным барабанам і тромпавым пераходам. У царкве захаваліся таксама найкаштоўныя фрагменты раннесярэдневяковага армянскага фрэскавага жывапісу.
thumb|250px|left|Інтэр'ер Аручаванка, 660-гг
Архітэктура свецкіх будынкаў развівалася самастойна. Два палацы Двіна (V і VII стагоддзя), палац Звартноца (VII ст.) і два палацы Аруча (VII ст.) адрозніваюцца адзінствам кампазіцыйнага рашэння плана — цэнтральнае месца ў іх займаюць калонныя залы. Розныя тыпы свецкіх будынкаў прадстаўлены выяўленымі ў Двіне жылымі дамамі, грамадскімі і іншымі будынкамі. Манументальныя помнікі VI—VII стст. — хачкары — прыходзяць на змену драўляным крыжам, якія былі распаўсюджаны ў Арменіі ў раннехрысціянскі перыяд. Каменныя «крылападобныя» хачкары характэрны для ранняга перыяду развіцця малой архітэктуры хачкарнага мастацтва.
У Эчміядзінскім саборы, у царкве Св. Грыгора ў Двіне, у Звартноцы выяўлены помнікі мазаічнага мастацтва. Цалкам захавалася мазаіка VI стагоддзя ў армянскай ў Іерусаліме (з армянскімі надпісамі). Раннесярэдневяковыя фрэскі выяўлены ў маўзалеі Ахца, у базіліках Касаха, , Цыранавор і г.д.
Архітэктурная традыцыя будаўніцтва маўзалеяў узыходзіць да ўрарцкай і эліністычнай эпох. Сярод найстаражытных маўзалеяў гэтай эпохі вядомыя маўзалей Аршакідаў у Ахцку (IV ст.) і Грыгорыса (489 г.) у Арцаху. Пахавальні ў маўзалеі Аршакідаў — падземныя, пахавальня Грыгорыса — пад галоўным алтаром царквы. Падобную будову маюць маўзалеі Св. Рыпсімэ і Св. Гаянэ (VII ст.). Завунійскі маўзалей (V ст.) размешчаны каля сцен невялікай капліцы Св. Вардана. Прыёмы мастацкай выразнасці архітэктуры IV—VII стагоддзяў адпавядаюць архітэктурным і мастацка-эстэтычным уяўленням, якія панавалі ў тую эпоху. У аснове вобразнага рашэння ляжалі ўзаемазлучаныя рашэнні архітэктурнага плана і перспектывы, ясная дасканаласць формаў і фасадаў, прапарцыйная гармонія, архітэктоніка. Узвядзенне сцен з рознакаляровых камянёў, што, акрамя канструкцыйнага, мела таксама мастацкае значэнне, з'яўлялася адной з характэрных рыс архітэктуры гэтай эпохі. Імкненнем да знешняй і ўнутранай лаканічнасці абумоўлена абмежаванае выкарыстанне дэкаратыўных элементаў. Яны былі закліканы галоўным чынам падкрэсліваць формы вокнаў і ўваходаў, пластычна ўзбагачаць некаторыя часткі сцен і чляніць плоскасці фасадаў.
Галерэя. IV—VII стагоддзя
VIII—XIV стагоддзі thumb|right|thumb|250px|Царква Святога Крыжа, Ахтамар, 915—921 гг.
У пачатку VIII стагоддзя ў сувязі з арабскімі нашэсцямі будаўніцтва ў Арменіі часова перажывае параўнальны заняпад. Будаўніцтва працягвалася ў асобных княжацкіх уладаннях (падземны маўзалей Артавазда Камсаракана), развівалася свецкая архітэктура. Каталікосы Арменіі, нягледзячы на цяжкія палітычныя ўмовы, усяляк спрыялі будаўніцтву новых царкоўных будынкаў (Давід I Араманецы будуе царкву і палац). У Двіне быў узведзены палац у цэнтральнай гарадской крэпасці. У эпоху ранняга Сярэднявечча фарміруецца мастацтва хачкараў — помнікаў малой архітэктуры.
У 885 годзе, пасля аднаўлення армянскай дзяржаўнасці, архітэктура Арменіі перажывае новае адраджэнне. У галоўных гарадах будуюцца новыя значныя архітэктурныя будынкі, якія развіваюць архітэктурныя метады IV—VII стагоддзяў. На аснове гістарычнага-стылістычнага адзінства развіваюцца архітэктурныя школы Ані-Шырака, Ташыр-Дзарагета, Сюніка, Васпуракана.
Акрамя ўласна гарадоў, архітэктура развівалася таксама ў асобных княжацкіх уладаннях, крэпасцях і асабліва царкоўных комплексах, якія, перажываючы хуткае развіццё, становяцца культурнымі цэнтрамі свайго часу. У нядаўна вызваленай ад арабаў краіне спачатку будаваліся параўнальна невялікія будынкі, самыя раннія з якіх вядомыя ў горным Сюніку, на ўзбярэжжы Севана.
thumb|left|200px|Званіца Ахпата, 1245 г. Першыя пабудаваныя ў IX стагоддзі цэрквы капіравалі кампазіцыі трохапсідных і чатырохапсідных крыжападобных у плане цэнтральнакупальных храмаў VII стагоддзя (пабудаваныя ў 874 годзе дзве цэрквы на востраве СеванСкарбы армянскіх гор — Севанаванк — Севанаванк і Айраванк). Аднак у астатніх збудаваннях таго ж тыпу назіраецца прыбудова вуглавых прыдзелаў (манастыр Шагакаванк, 877—888 гг.), а таксама тэндэнцыя ўключэння гэтых прыдзелаў у агульную кампазіцыю збудаванняў (манастыры Катаванк, Макеняц). Купальная кампазіцыя VII стагоддзя з чатырма асобна стаячымі пілонамі была выкарыстана пры ўзвядзенні храма Пагоса-Петраса ў Татэве (895—906 гг.), прычым вуглавыя сцены двух дадатковых прыдзелаў замянілі пілоны, якія нясуць купал. Вынікам падобнага творчага падыходу да кампазіцыйнай задачы і стала ўзвядзенне галоўнай царквы манастыра Каракоп у Ваёц-дзоры (911 г.), у якой няма пілонаў, якія нясуць купал, і купал абапіраецца на вуглавыя сцены чатырох прыдзелаўМ. Акапян. Армянская архітэктура скрозь стагоддзі . У 903 г. будуецца царква Катаванк, да першай чвэрці X стагоддзя адносіцца царква Бюракана, у 936 годзе будуецца купальны храм Гндэванк у гавары Ваёц-Дзор, у канцы X стагоддзя — царква Макеняц.
У X стагоддзі фарміравалася Васпураканскае царства, цэнтрам якога становіцца востраў Ахтамар на возеры Ван. Таўма Арцруні апісвае будаўніцтва цэнтральнай крэпасці, палаца і іншых збудаванні Ахтамара. Цяпер захавалася толькі царква Св. Крыжа архітэктара Мануэла, якая была пабудавана ў 915—921 гг. Сваім планам царква нагадвае храм Св. Эчміядзіна Дзарадыра, пабудаваны ў VI стагоддзі. Царква асабліва вядомая найбагацейшай разьбой па камені, разнастайнымі па сюжэтах рэльефамі, а таксама фрэскамі.