Інстытут рукапісаў імя Мухамеда Фізулі () — навуковы цэнтр у сістэме Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджана, займаецца навукова-даследчай, архіўнай і бібліятэчнай дзейнасцю, ажыццяўляе збор, сістэматызацыю, ахову, вывучэнне, пераклад і публікацыю сярэдневяковых рукапісаў. Інстытут размяшчаецца ў гістарычным будынку былой Бакінскай мусульманскай жаночай школы Тагіева на вуліцы Істыглаліят.
Гісторыя Перадумовы для стварэння Інстытута ўзніклі яшчэ ў 1924 годзе, калі ў Баку быў праведзены першы Усеазербайджанскі Рэгіянальны Кангрэс, які пастанавіў арганізаваць навуковую бібліятэку са спецыяльным аддзелам, прысвечаным старажытным рукапісам і рэдкім кнігам. Спачатку гэта бібліятэка з'яўлялася часткай Таварыства даследавання Азербайджана, а затым яе ўключылі ў склад Інстытута літаратуры імя Нізамі.
У 1950 годзе пры Акадэміі Навук Азербайджана быў створаны Рэспубліканскі рукапісны фонд. 1986 годзе на базе фонду быў заснаваны Інстытут рукапісаў АН Азербайджана. У 1996 годзе Інстытут было прысвоена імя Мухамеда Фізулі. З 1972 года па 1980 год дырэктарам інстытута быў вядомы савецкі іраніст Рустам Аліеў (1929—1994).
Структура Аддзел цюркскіх рукапісаў Аддзел арабскіх рукапісаў Аддзел персідскіх рукапісаў Аддзел асабістых фондаў Аддзел бібліяграфіі і абслугоўвання Аддзел гігіены і рэстаўрацыі Аддзел перакладу і інфармацыі
Спасылкі
Старонка ІР НАНА Калекцыя старадаўніх медыцынскіх манускрыптаў ІР Старажытныя азербайджанскія рукапісы перавезены з Ватыкана ў Баку У Брытанскага музея набыты каштоўныя рукапісы азербайджанскага паэта Юсіфбека Устаджлу
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана Катэгорыя:Іраністыка Катэгорыя:Цюркалогія