Перваўральск — карта Свярдлоўскай вобласці () — горад (з 1933 года) у Свярдлоўскай вобласці Расіі. Насельніцтва 125,5 тыс. чал. (2015). Заснаваны ў 1732 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Шайтанка (прыток Чусавой, якая ў сваю чаргу з’яўляецца прытокам Камы), за 46 км ад Екацярынбурга, побач з горадам Рэўда.
Вытворчасць труб, вогнеўпораў, злучэнняў хрому, будматэрыялаў, зварачнае абсталяванне. Чыгуначная станцыя.
Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1732 годзе