Забо́рне — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 1 км на ўсход ад вёскі Баруны, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.

Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, на поўначы часткова разараныя, на ўсходзе пад лесам. Вакол возера пойма шырынёй 50 м. Зарастае. Выцякае ручай у раку Акмяніца.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна