Смбат I (; каля 850—914) — цар Арменіі ў 890—913/914 гадах. Прадстаўнік дынастыі Баграцідаў.

Біяграфія Сын Ашота I Смбат I працягнуў палітыку свайго бацькі, у прыватнасці, палітыку моцнай цэнтралізаванай улады. Пашырыў межы армянскай дзяржавы. Як і яго бацька, быў прызнаны Візантыяй у якасці «архонта архонтаў». Гэта сведчыць пра тое, што Смбат валодаў вярхоўнай уладай у адносінах да астатніх кіраўнікоў Закаўказзя: «Гегемонія Арменіі ў Закаўказзі (прынамсі, над хрысціянскімі дзяржамі), была прызнана Візантыяй — Ашот I, Смбат I і Ашот II (пам. 928) валодалі тытулам „архонт архонтаў“, гэта значыць, з пункту гледжання імперыі, надзяляліся вышэйшай уладай у адносінах да астатніх кіраўнікоў Закаўказзя візантыйскай арыентацыі, уключаючы і прамых васалаў Баграцідаў, як, напрыклад эмірат кайсітаў Апахуніка.».

Уладзе Смбата I супрацьстаяў род Арцруні, а арабскі ўрад рабіў усё, каб перашкодзіць росквіту моцнай цэнтралізаванай армянскай дзяржаўнасці. З-за гэтых процідзейных сіл, Смбату не ўдалося заваяваць Двін і абвясціць яго сталіцай. Не ўдалося і зрынуць Арцруні ў Васпуракане. Саджыдскі амір Юсуф ібн Абу Садж вырашыў скарыстацца канфліктам Баграцідаў і Арцруні і ў яго атрымалася перацягнуць Арцруні на свой бок. У 908 годзе ён ад імя халіфа, на злосць Баграцідам, прызначыў Гагіка Арцруні царом і той узыйшоў на армянскі трон. Супраць Смбата былі настроены і іншыя князі. Такім было становішча ў Арменіі, калі Юсуф са сваім войскам увайшоў у Арменію. Смбат I са сваім маленькім атрадам закрыўся ў «Сіняй крэпасці», але пасля доўгай блакады ён быў вымушаны здацца, бо іншыя армянскія князі пакінулі яго. Па загадзе Юсуфа ў 914 годзе Смбат быў абезгалоўлены, а яго цела было раскрыжавана ў Двіне.

Літаратура

Спасылкі Гісторыя князя Смбата Багратуні і імператара Маўрыкія

Катэгорыя:Цары армянскія Катэгорыя:Багратыды Катэгорыя:Пакараныя смерцю манархі Катэгорыя:Абезгалоўленыя