Вуліца Кірылы Тураўскага — вуліца на паўночным усходзе Мінска, у жылым раёне Маяк Мінска Першамайскага раёна. Размешчана паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Францыска Скарыны, працяг вуліцы Каліноўскага. Названа 16 лістапада 2010 года ў гонар старажытнабеларускага царкоўнага дзеяча, пісьменніка, багаслова, аднаго з найбольш шанаваных беларускіх святых Кірылы ТураўскагаУ Мінску нарэшце будзе вуліца Васіля Быкава?.
Спасылкі
Катэгорыя:Маяк Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Кірылы Тураўскага