Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 (, таксама вядомы як Star Dragon Woods Villa Cup China Open 2006 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 па 26 сакавіка 2006 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £200,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Марк Уільямс з Уэльса, які перайграў на сваім шляху да тытула шатландцаў Дру Генры (5:2), Скота Мак-Кензі (5:0) і Стывена Хендры ў чвэрцьфінале (5:1), леташняга пераможцу Дзіна Цзюньхуэя з Кітая ў паўфінальным матчы (6:2) і яшчэ аднаго прадстаўніка Шатландыі Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку з лікам 9:8. Такім чынам, 31-гадовы валіец выйграў свой 20-ы прафесійны і 16-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама чацвёрты рэйтынгавы турнір у Азіі, другі адкрыты чэмпіянат Кітая і першае спаборніцтва за два з паловай гады (пасля перамогі на кубку LG у 2003 годзе).
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 стаў сёмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а ў 2006 годзе ўпершыню праходзіў у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2005/2006.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £200,500. Прызавыя пераможцы таксама засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £30,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£30,000Фіналіст£15,000Паўфіналісты£7,500Чвэрцьфіналісты£5,6001/8 фіналу£4,0001/16 фіналу£2,5001/24 фіналу£1,6251/32 фіналу£1,100Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£500 Агульны прызавы фонд £200,500 Максімальны брэйк у асноўнай стадыі £20,000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1,000
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, які меў іншы фармат кваліфікацыі, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў асноўнай стадыі былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца5000Фіналіст4000Паўфіналісты3200Чвэрцьфіналісты25001/8 фіналу19001/16 фіналу14007001/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)400200
Уайлдкард раўнд
Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ян Цынцянь, Юй Дэлу, Лю Чуан, Лі Інсы, Лі Хан, Цянь Пэнфэй, Цаа Кайшэн і Чжэн Пэн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Дэйва Харальда, Эндру Нормана, Джо Свэйла, Дэвіда Ро, Скота Мак-Кензі, Джэймі Коўпа, Рыкі Уолдэна і Эдрыяна Ганэла.
Першы гулец ЛікДругі гулец Дэйв Харальд 2:5 Ян Цынцянь Эндру Норман 1:5 Юй Дэлу Джо Свэйл 5:2 Лю Чуан Дэвід Ро 5:2 Лі Інсы Скот Мак-Кензі 5:2 Лі Хан Джэймі Коўп 5:2 Цянь Пэнфэй Рыкі Уолдэн 5:1 Цаа Кайшэн Эдрыян Ганэл 5:3 Чжэн Пэн
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 26 сакавіка 2006. Марк Уільямс (11) 9:8 Джон Хігінс (8)
9 Сусветны рэйтынг 6 19 Перамогі на прафесійных турнірах 15 Рэйтынгавыя турніры 17 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 1 Колькасць тытулаў 1 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 12 + 2 нічыі (5; 1) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 15 + 2 нічыі (7; 0) 151 (85; 6) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 166 (89; 2) 1 (1; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 3 (2; 0)
ТурнірСтадыяЛік Прэм'ер-ліга 2004 Групавы раўнд Марк Уільямс 6:2 Джон ХігінсКубак LG 2003 Фінал Марк Уільямс 9:5 Джон Хігінс Мастэрс 2003 1/4 фіналу Марк Уільямс 6:3 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 2003 Групавы раўнд Марк Уільямс 5:3 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 2002 1/2 фіналу Марк Уільямс 1:6 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 2002 Групавы раўнд Марк Уільямс 6:2 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Кітая 2002 1/2 фіналу Марк Уільямс 6:2 Джон Хігінс Мастэрс Шатландыі 2001 1/2 фіналу Марк Уільямс 1:6 Джон Хігінс Кубак чэмпіёнаў 2001 Фінал Марк Уільямс 4:7 Джон Хігінс Кубак чэмпіёнаў 2001 Групавы раўнд Марк Уільямс 4:5 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 2001 Групавы раўнд Марк Уільямс 4:4 Джон ХігінсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2000 Фінал Марк Уільямс 4:10 Джон Хігінс Кубак чэмпіёнаў 2000 1/2 фіналу Марк Уільямс 5:4 Джон ХігінсЧэмпіянат свету 2000 1/2 фіналу Марк Уільямс 17:15 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 2000 1/2 фіналу Марк Уільямс 6:3 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 2000 Групавы раўнд Марк Уільямс 3:5 Джон ХігінсГран-пры 1999 Фінал Марк Уільямс 8:9 Джон ХігінсЧэмпіянат свету 1999 1/2 фіналу Марк Уільямс 17:10 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 1999 1/2 фіналу Марк Уільямс 2:6 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 1999 Групавы раўнд Марк Уільямс 4:4 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Брытаніі 1998 1/2 фіналу Марк Уільямс 4:6 Джон Хігінс Прэм'ер-ліга 1998 Групавы раўнд Марк Уільямс 1:7 Джон Хігінс Мастэрс 1997 1/8 фіналу Марк Уільямс 6:4 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Германіі 1996 1/4 фіналу Марк Уільямс 1:5 Джон ХігінсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 1996 1/4 фіналу Марк Уільямс 6:9 Джон Хігінс Мастэрс Шатландыі 1996 1/4 фіналу Марк Уільямс 2:6 Джон ХігінсInternational Open 1996 1/16 фіналу Марк Уільямс 2:5 Джон ХігінсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 1995 1/4 фіналу Марк Уільямс 6:9 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Тайланда 1994 1/32 фіналу (квал.) Марк Уільямс 5:4 Джон Хігінс 69 Найвышэйшая серыя 74 0 Соценныя серыі 0 5 Серыі 50+ 4
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2006 на CueTracker.net
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2006 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2006 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2005/2006 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2006 год у Пекіне